Выканалі дзяржзаказ

Нумары Сельская гаспадарка Ураджай-2015

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна паспяхова справіліся з дзяржаўным заказам па продажу хлеба. Усяго пастаўлена для розных мэт спажывання 14488,9 тоны збожжа, што склала 103,6 працэнта. З гэтай колькасці камбінатам хлебапрадуктаў адвезена 9730,4 тоны харчовага збожжа: на Мінскі камбінат хлебапрадуктаў 1964 тоны ячменю, на Слуцкі – 1735 тон пшаніцы, астатняя колькасць – на Барысаўскі камбінат. Першымі справіліся з дзяржзаказамі працаўнікі ААТ «Шашкі» і «Рочавічы». Самы буйны пастаўшчык збожжа – ААТ «Агранёманскі», адсюль адгружана  2217,2 тоны, што на 467,2 тоны больш запланаванага, а таксама ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» з паказчыкам 1575,9 тоны – гэта склала 139,5 працэнта. А вось шашкоўскія і аталезскія хлебаробы перавыканалі даведзеныя заданні ў паўтара раза.

У ААТ «Крыніца» і «Белсолад» адгружана адпаведна 2208,3 і 2550,2 тоны піваварнага ячменю, агранёманцы адгрузілі піваварам найбольшую колькасць  – 929,2 тоны. Перавыканалі дзяржзаказ па пастаўках рапсу працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа».

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *