Інтэлектуальны рэйтынг

Адукацыя Нумары Факты, падзеi, людзi

Установы адукацыі раёна захоўваюць высокі працэнт паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы.  Агульны працэнт паступленняў у ВНУ склаў 56,3.

На самай высокай пазіцыі знаходзіцца стаўбцоўская гімназія № 1 – 89 працэнтаў паступленняў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. 67 працэнтаў выпускнікоў з СШ № 3 г. Стоўбцы і 65 працэнтаў з СШ № 2 г. Стоўбцы сталі студэнтамі ВНУ.

Сярод сельскіх навучальных устаноў самы высокі рэйтынг мае Дзераўнянская сярэдняя школа – 58 працэнтаў паступленняў у ВНУ, 57 працэнтаў – у Коласаўскай СШ, па 50 – у Нававёскаўскай, Любкаўшчын-скай, Рубяжэвіцкай сярэдніх школах.

18 выпускнікоў выбралі ВНУ сельскагаспадарчай накіраванасці, столькі ж – педагагічнай.

27,5 працэнта выпускнікоў школ раёна сталі студэнтамі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 14 працэнтаў выпускнікоў атрымліваюць запатрабаваныя на рынку працы краіны спецыяльнасці ў прафесійна-тэхнічных вучылішчах.

Усе прафесіі, выбраныя выпускнікамі, важныя і патрэбныя ў нашым грамадстве. Пажадаем студэнтам паспяховай вучобы, каб стаць добрымі спецыялістамі і заняць сваё месца ў працоўных калектывах.

Пр

Дзяцей у СШ № 2 г. Стоўбцы склікаюць Маргарыта Асіпенка і Аляксандр Мішук.

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *