Стаўбцоўшчына крочыць наперад

Нумары У райвыканкаме

У райвыканкаме падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе 2015 года.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч праінфармавала ўсіх прысутных аб развіцці прамысловасці ў раёне. Яна адзначыла, што аб’ём прамысловай выторчасці ў фактычных цэнах за студзень–чэрвень 2015 года склаў 124 048 млн руб., ці 111,4% да ўзроўню мінулага года. Зніжэнне вытворчасці дапушчана ААТ «ТБЗ Нёман» (90,9%), ААТ «Стаўбцоўскі цагельны завод» (90%). Запасы гатовай прадукцыі на 1 ліпеня 2015 года склалі 25 119 млн руб., ці 121,5% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах. Найбольшыя суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай вытворчасці ў Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – 395%.

Знешнегандлёвы абарот таварамі за першае паўгоддзе 2015 года склаў па раёне 26 мільёнаў долараў ЗША, ці 63,3% да ўзроўню адпаведнага перыяду 2014 года, у тым ліку экспарт тавараў – 17 мільёнаў долараў ЗША, ці 53,8%, імпарт – 9 мільёнаў долараў ЗША, ці 95%. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 8  мільёнаў долараў ЗША. Экспарт тавараў без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржкіравання, склаў за першае паўгоддзе 2015 года – 108%. Тэмп росту экспарту тавараў ААТ «Мінскі мясакамбінат» склаў 45,8%. Удзельная вага экспарту тавараў ААТ «Мінскі мясакамбінат» у аб’ёме экспарту тавараў у раёне склала 71,1%. Імпартавана паслуг на 79,2 тысячы долараў ЗША. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў суме 342,2 тысячы долараў ЗША.

Рознічны гандаль у раёне здзяйсняюць 285 гандлёвых аб’ектаў. Рознічны тавараабарот арганізацый за І паўгоддзе бягучага года склаў 404921,0 млн руб., ці 100,2% да адпаведнага перыяду мінулага года.

Рознічны тавараабарот арганізацый грамадскага харчавання атрыманы ў суме 17667,6 млн руб. Харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў прададзена на 263524,3 млн руб., нехарчовых тавараў – на 159064,3 млн руб. У аб’ёме рознічнага тавараабароту раёна 23,2% займае продаж тавараў Стаўбцоўскім райспажыўтаварыствам. За даны перыяд тавараабарот райспажыўтаварыства склаў 112 276 млн руб., у тым ліку тавараабарот гандлю –107165 млн руб., тавараабарот грамадскага харчавання – 5 111 млн руб.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў арганізацый раёна за студзень–чэрвень 2015 года склала 5562,2 тыс. руб., што на 13,1% больш, чым за адпаведны перыяд 2014 года. Рост рэальнай заработнай платы да аналагічнага перыяду 2014 года склаў 98%. За першае паўгоддзе 2015 года арганізацыямі раёна атрыманы чысты прыбытак у суме 23 426 млн руб. У цэлым па раёне сем арганізацый атрымалі страты на суму 20 174 млн руб.: ЗПУП «Медыцынскі цэнтр «Новы зрок» – 15 060 млн руб., РУП «Навасвержанскі лесазавод» – 1743 млн руб., філіял «Стаўбцоўскае РБУ» ААТ «Універсалрамбуд» – 1681 млн руб., філіял «Аўтапарк № 17» ААТ «Мінаблаўтатранс» – 368 млн руб., ААТ «Аграбудфірма «ПМК-74-Налібакі» – 78 млн руб., ААТ «ТБЗ Нёман» – 670 млн руб.

За першае паўгоддзе 2015 года ў даход бюджэту раёна паступіла 110 914 млн руб. падаткаў і непадатковых плацяжоў. Расходы бюджэту  за першае паўгоддзе 2015 года склалі 251615,7 млн руб. Фінансаванне  расходаў праводзілася ў межах планавых асігнаванняў па сферах.

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака праінфармаваў, што за першае паўгоддзе 2015 года па Стаўбцоўскім раёне ўведзена 13 220 кв. м жылля пры заданні на 2015 год 21 000 кв. м. Аб’ём падрадных работ будаўнічымі арганізацыямі раёна па віду дзейнасці «Будаўніцтва» склаў 74 132 млн руб.  Лепш спрацавалі такія арганізацыі, як  ДУП «ПМК-233»,  ААТ «Стаўбцоўская ПМК», філіял «ДБУ № 29» ААТ «ДБТ № 7», філіял «Стаўбцоўскае РБУ» і іншыя. З агульнага аб’ёму інвестыцый на будаўніча-мантажныя работы накіравана 142,9 млрд руб., тэмп росту склаў 79,4%.

Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Шэсцель падзяліўся  інфармацыяй аб тым, як спрацавала сацыяльная сфера ў першым паўгоддзі 2015 года. Вынікі радуюць. Установы сацыяльнай сферы маюць даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ў памеры 7 978 млн руб. Найбольшых тэмпаў росту ў бягучым годзе дабіліся ўстановы аховы здароўя. Тэмп росту экспарту паслуг па УАЗ «Стаўбцоўская ЦРБ» у параўнанні з першым  паўгоддзем 2014 года склаў 200%. Гэта самы лепшы вынік па Мінскай вобласці. Такая высокая планка дасягнута за кошт разумення стратэгіі і варыянтаў магчымасці нарошчвання аб’ёмаў пазабюджэтнай дзейнасці галоўным урачом ЦРБ Глебка Святланай Здзіславаўнай, за кошт аказаных платных паслуг, глыбокага аналізу рынку медыцынскіх паслуг і запатрабаванасці іх насельніцтвам. У першым і другім кварталах уведзены новыя метады лячэння ў хірургіі, лабараторнай, функцыянальнай, ультра-гукавой дыягностыках. Працуюць праграмы «Асабісты доктар», «Вядзенне цяжарнасці», адкрыты кабінет касметалогіі, праводзяцца высокатэхналагічныя аператыўныя умяшальніцтвы. За шэсць месяцаў 2015 года закуплена абсталяванне за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на 307,1 млн руб., за пазабюджэтныя сродкі на суму 215,8 млн руб. усяго за шэсць месяцаў 2015  года закуплена абсталявання на суму 598,6 млн руб. За гэты ж час выканана работ па бягучым рамонце на суму 1930,3 млн руб., у тым ліку 1458,2 млн руб. гаспадарчым спосабам, 453,6 – за бюджэтныя сродкі, 18,5 млн руб. – за пазабюджэтныя сродкі.

На ўтрыманне ўстаноў адукацыі за шэсць месяцаў 2015 года зрасходавана  82351,7 млн руб.  Даход ад пазабюджэтнай дзейнасці аддзела і ўстаноў адукацыі за першае паўгоддзе 2015 года склаў 3093,1 млн руб.

Установамі культуры за першае паўгоддзе 2015 года зароблена пазабюджэтных сродкаў на суму 1078,5 млн руб.  Насельніцтву аказана платных паслуг на суму 737,2 млн руб.  Запатрабаванымі відамі платных паслуг з’яўляюцца канцэртныя праграмы, культурна-масавыя мерапрыемствы, дыскатэкі, але патрэбна дырэктарам устаноў культуры знаходзіць новыя формы арганізацыі вольнага часу насельніцтва, праяўляць ініцыятыву, нестандартны творчы падыход да справы.

Увогуле ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя і культуры ў бягучым годзе, дзякуючы Мінаблвыканкаму, праведзены вялікі аб’ём рамонтных работ гаспадарчым спосабам. Выканана работ на 4426,6 млн руб.

Поспех далейшага развіцця раёна, своечасовага і поўнага выканання абазначаных задач залежыць ад эфектыўнасці і выніковасці ўсіх суб’ектаў гаспадарання раёна, ад папаўнення мясцовага бюджэту. Кожны кіраўнік і працаўнік павінны прыкласці максімум старанняў і намаганняў для выканання ўсіх даведзеных гадавых вытворчых планаў і заданняў. Толькі ў гэтым выпадку Стаўбцоўскі раён па праву зойме дастойнае месца сярод лепшых раёнаў Мінскай вобласці. Для гэтага ў нас з вамі ўсё ёсць.

Матэрыял падрыхтавала Н. ЛЕАНІДАВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *