Да святынь Гродзеншчыны

Нумары Паездкі, экскурсіі

Для членаў клуба «Жывое Слова» – пажылых людзей, якія наведваюць аддзяленне дзённага прабывання раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, і для супрацоўнікаў цэнтра была арганізавана паломніцкая паездка ва Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр. Паломніцкую групу суправаджаў благачынны прыходаў Стаўбцоўскай акругі протаіерэй Аляксандр Марцінчык, які вядзе клуб «Жывое Слова» для пажылых людзей у тэрытарыяльным цэнтры.

Акрамя Жыровіцкага манастыра паломнікі наведалі сабор і касцёл у Слоніме, а таксама храм-крэпасць святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна. Гэта старадаўняя сельская царква вядомая па ўсёй Беларусі і за яе межамі дзякуючы ацаляючай цудатворнай іконе Божай Маці «Усецарыца». Ікона была напісана на Святой гары Афон і з’яўляецца копіяй афонскай іконы «Усецарыца». З дазволу настаяцеля Міхайлаўскага храма айцом Аляксандрам для паломнікаў быў адслужаны малебен перад цудатворнай іконай, ля якой моляцца аб ацаленні анкалагічных хворых. Паломнікі маглі ўзнесці малітвы Багародзіцы за сваіх родных, блізкіх, знаёмых.

– Рашэнне здзейсніць паломніцкую паездку было прынята на адным з пасяджэнняў клуба, – расказвае загадчык аддзялення цэнтра Сяргей Есіс. – Запісаліся пяцьдзясят чалавек. У іх ліку і супрацоўнікі цэнтра, якім прафсаюзны камітэт аказаў матэрыяльную падтрымку.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *