Дзераўнянцы – за гонар вобласці

Нумары Спорт

Мы ўжо паведамлялі чытачам аб поспеху спартсменаў Дзераўнянскай ДЮСШ у абласных спаборніцтвах па пляжным валейболе. Арсеній Гаптар і Дзяніс Шаламоўскі занялі першае месца. Пераможцам было даверана абараняць спартыўны гонар Мінскай вобласці ў Рэспубліканскай спартакіядзе выхаванцаў ДЮСШ і СДЮШАР.

Рэспубліканскія спаборніцтвы, як і абласныя, праходзілі ў Маладзечне. Для нашых хлопцаў яны зноў сталі шчаслівымі. Па выніках пяцідзённай барацьбы нашы валейбалісты апярэдзілі каманды Віцебскай, Магілёўскай і Брэсцкай  абласцей. І толькі ў сустрэчах з гомельскімі і гродзенскімі спартсменамі не пашанцавала. У выніку – здабыта прызавое трэцяе агульнакаманднае месца для Мінскай вобласці. Рыхтаваў каманду трэнер Віктар Гаптар, які зноў паказаў сваё ўменне шліфаваць майстэрства ігракоў не толькі ў класічным, але і ў пляжным валейболе.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *