Першавераснёўскае

Адукацыя Нумары

У ДОБРЫ ШЛЯХ!

Прыемная і добрая традыцыя склалася ў нашай краіне і ў раёне – да Дня ведаў уручаць школьнікам падарункі.

Першага верасня старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў прыехаў у Вішнявецкую СШ, каб павіншаваць настаўнікаў, вучняў, бацькоў са святам і з прыемнай нагодай – у школе зроблены капітальны рамонт. Дзякуючы падтрымцы раённага выканаўчага камітэта адрамантаваны фасад школы, дах, водаправод, каналізацыйная сістэма, калідоры і санвузлы першага паверха, душавыя і раздзявалкі пры спартыўнай зале, класы-кабінеты. Вучняў школа сустрэла ў абноўленым сучасным выглядзе.

Дзесяць гадзін раніцы. Каля школы збіраюцца сур’ёзныя старшакласнікі, непаседы-першакласнікі з пышнымі букетамі кветак, заклапочаныя бацькі, бабулі і дзядулі. У гэтым навучальным годзе Вішнявецкую школу будуць наведваць 112 вучняў, з іх 15 – першакласнікі. Працуюць 20 педагогаў. Дырэктар школы Ірына Клочка сустракае ўсіх гасцей, вучняў з усмешкай на вуснах, задаволена, што абноўленая школа прырастае: на 16 дзяцей стаў большы ў гэтым годзе вучнёўскі калектыў. У школе створана неабходная матэрыяльна-тэхнічная база. Кіраўнік раёна азнаёміўся з ёю і застаўся задаволены ўмовамі для навучання і выхавання. Віншуючы вучняў з днём 1-га верасня, Юрый Мікалаевіч адзначыў: «Спадзяюся, што калі дзеці будуць вучыцца ў такіх цудоўных умовах, то і ў жыцці яны стануць выхаванымі, граматнымі, дастойнымі грамадзянамі нашай краіны. Бо мы не толькі іх вучым, але і выхоўваем асобу. А вам, будучыя выпускнікі школы, жадаю добра папрацаваць, паступіць і з радасцю вярнуцца на родную зямлю, у наш раён. Сёння робіцца ўсё для таго, каб людзям камфортна жылося і працавалася ў нашым раёне… Жадаю ўсім шчасця, добрага здароўя, поспехаў. Са святам!»

Са словамі віншаванняў да вучняў, бацькоў, настаўнікаў таксама звярнуліся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Белановіч, дырэктар ААТ «Вішнявецкі-агра» Віктар Дзейка, старшыня Вішнявецкага сельвыканкама Ніна Гурыновіч.

Затым у школе пачаўся першы ўрок «На цябе, наша моладзь, надзея!»

Многае робіцца ў нашай краіне, каб дзеці маглі вучыцца ў камфортных умовах. У школах раёна зроблены бягучы рамонт, добраўпарадкаваны прышкольныя тэрыторыі, дзеці забяспечаны ўсім неабходным для вучобы. Застаецца сказаць: «У добры шлях!»

Нэлі АСТРЭЙКА

Фота аўтара

 

ПАДАРУНКІ АД МІЛІЦЫІ

На першавераснёўскую лінейку завіталі і работнікі раённага аддзела міліцыі. Па традыцыі накіраваліся яны ў сваю падшэфную ўстанову – цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Супрацоўніцтва райаддзела міліцыі і карэкцыйнага цэнтра доўжыцца не адзін год, і з кожным годам яно становіцца больш плённым, рознабаковым.  Міліцыянеры ідуць насустрач патрэбам цэнтра, знаходзяць магчымасць, каб аказаць матэрыяльную дапамогу і падтрымку.

Вось і ў першы дзень новага навучальнага года, пацвярджаючы чарговы раз сваё сяброўства, намеснік начальніка райаддзела Сяргей Богач і старшы інспектар групы кадраў Ала Сцефановіч прыйшлі не з пустымі рукамі. Падарункі падрыхтавалі для карэкцыйнага цэнтра, а таксама для яго наведвальнікаў. Як заўсёды, сустрэча атрымалася радаснай, хвалюючай, са шматлікімі фота на памяць.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *