Радасць — дзецям

Акцыі Нумары

У СКАРБОНКУ СЯМ’І

Стаўбцоўскія электрычныя сеткі адгукнуліся на заклік райвыканкама паўдзельнічаць у дабрачыннай вераснёўскай акцыі «Дапамажы пайсці вучыцца» і на суму каля двух мільёнаў рублёў закупілі канцылярскія тавары для малазабяспечаных сем’яў раёна.

Акрамя таго, з прафсаюзных сродкаў было выдзелена каля сямі мільёнаў рублёў для сваіх шматдзетных, няпоўных сем’яў, а таксама тых, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, якія ходзяць у школу. У пяці раёнах – Стаўбцоўскім, Дзяржынскім, Нясвіжскім, Уздзенскім, Клецкім, якія аб’ядноўваюць электрычныя сеткі, такіх сем’яў налічылася 23.

 

АХВЯРАВАННЕ ПА ТЭЛЕФОНЕ

РУП «Белтэлекам» адкрыта дабрачынная тэлефонная лінія «Ангел міласэрнасці» для Саюза сястрыцтваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У рамках акцыі збіраюцца сродкі для аказання экстраннай дапамогі медыкаментамі, сродкамі догляду, прадуктамі харчавання цяжкім хворым, дзецям-сіротам, дзецям-інвалідам, шматдзетным сем’ям, ажыццяўляюцца догляд адзінокіх састарэлых людзей, дапамога малазабяспечаным шматдзетным сем’ям.

Усе, хто нераўнадушны да чужой бяды, могуць пералічыць для патрэб людзей, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, ахвяраванні ў памеры 10 000 рублёў. Для гэтага патрэбна са стацыянарнага тэлефона набраць нумар 8-902-101-29-29 і грашовая сума аўтаматычна пералічыцца на рахунак Саюза сястрыцтваў міласэрнасці.

 

З УДЗЯЧНАСЦЮ ДАБРАЧЫНЦАМ

Паспяхова праходзіць перадвераснёўская акцыя «Падары радасць дзецям», аб’яўленая раённым аддзяленнем Беларускага дзіцячага фонду, якое ўзначальвае вядучы метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Гамза.

Пачатак добрай справе паклала абласное аддзяленне  Беларускага дзіцячага фонду, пералічыўшы каля трох мільёнаў рублёў на патрэбы шматдзетным сем’ям. Стаўбцоўскі філіял «Мінаблпаліва» набыў канцылярскія тавары на суму 340 тысяч рублёў, сацыяльна-педагагічны цэнтр – на 200 тысяч. На рахунак паступіла 1 890 000 рублёў ад стаўбцоўскага мясакамбіната. Больш за 300 тысяч рублёў сабралі супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Акцыя працягваецца, кожная арганізацыя і кожны жыхар раёна могуць зрабіць сваё ахвяраванне для набыцця канцылярскіх тавараў дзецям са шматдзетных, малазабяпечаных сем’яў нашага раёна.

Такія акцыі прыносяць вялікую карысць. Яны дапамагаюць сцерці межы паміж тымі, хто можа дазволіць сабе купіць да школы ўсё, і тымі, каму элементарныя пакупкі не па кішэні. Прыгожыя новыя школьныя рэчы прынеслі вялікую радасць дзецям.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *