З водарам восені

Нумары У перапрацоўшчыкаў

З надыходам восені на вытворчым канвееры Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» пачалася яблычна-кабачковая пара.

Сёлета плануецца нарыхтаваць тры тысячы тон яблыкаў. З гаспадарак ужо паступілі першыя дзясяткі тон. З яблыкаў вараць павідла і метадам асептычнай кансервацыі нарыхтоўваюць пюрэ-паўфабрыкат. Павідла вырабляецца таксама з трускалак, вішні. На аснове бярозавіку разліваюць сокі і нектары. Вытворцы выканалі заказ расійскіх спажыўцоў на агуркі – засалілі іх 47 тон. На даны момант найбольш  хадавая гародніна – кабачкі, з якіх рыхтуюць ікру.

– Развіваецца і адносна новы накірунак – выраб фруктова-ягадных напаўняльнікаў, – зазначае дырэктар філіяла Сяргей Прасмыцкі. – Сучасныя вытворчыя магутнасці дазваляюць выпускаць іх да 500 тон у год. Сёлета выпушчана 190 тон, з якіх 170 тон – рэалізавана.

Ільвіная доля напаўняльнікаў запатрабавана на айчынным рынку, але ўжо ёсць і першыя экспартныя пастаўкі – у Расійскую Федэрацыю. Вытворцы працуюць над новымі рэцэптурамі. Іх падрыхтавана больш за 1700 лабараторных узораў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *