У дзень сустрэчы

Адукацыя Нумары

Самыя лепшыя пачуцці і самыя прыгожыя кветкі прынеслі трэцякласнікі сваёй любімай настаўніцы ў першы дзень іх сустрэчы пасля летніх канікул. Марына  Леанідаўна Карніцкая таксама адарыла сваіх дзяцей любоўю, радасцю сустрэчы. Яна заўсёды памятае, што ў іх жыцці яна застанецца першай настаўніцай, і ад яе залежыць, які фундамент будзе закладзены ў станаўленне асобы дзіцяці.

Наперадзе ў настаўніцы і вучняў 3 «В» класа СШ № 3 г. Стоўбцы  – цэлы навучальны год. Нялёгкі, напружаны, клапатлівы, які будзе патрабаваць і ад вучняў, і ад педагога працы, старанняў, вялікіх намаганняў, каб школьная праграма была належна ўсвоена  дзецьмі. Дапаможа Марыне Леанідаўне ў гэтым яе вопыт работы з пачаткоўцамі, імкненне быць на плыні часу, уменне падключыць да вучэбнага працэсу і зацікаўленасць бацькоў.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

З ПАДТРЫМКАЙ МІНАБЛВЫКАНКАМА

На выкананне рамонтных работ ва ўстановах адукацыі гаспадарчым спосабам і паводле грамадзянска-прававых дагавораў для нашага раёна Мінскім абласным выканаўчым камітэтам было накравана 2,4 мільярда рублёў, а ўсяго за 2014 год і сем месяцаў 2015 года асвоена 10,1 мільярда рублёў. З такой фінансавай падтрымкай з бюджэту рамонтныя работы праведзены ў 16 ўстановах адукацыі.

Адрамантавана 23 вучэбныя кабінеты, тры групавыя пакоі ў дзіцячых садах, чатыры санвузлы, два харчблокі, гардэроб, хол, два калідоры, памяшканні дзвюх школьных бібліятэк, устаноўлены ўязныя вароты, праведзена пафарбоўка бетоннай агароджы, замена двух агароджаў тэрыторый, укладка тратуарнай пліткі.

Акрамя гэтага, для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы устаноў адукацыі зрасходаваны фінансавыя сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці – іх зароблена за паўгода  3,1 мільярда рублёў. З пачатку года выкананы ўсе планавыя паказчыкі па зборы макулатуры, металалому, сэканомлены паліўна-энергетычныя рэсурсы. Дзіцячым садам і школам аказана спонсарскай і шэфскай дапамогі на суму 1,5 мільярда рублёў.

Наогул, на рамонт устаноў адукацыі да новага навучальнага года затрачана 5,1 мільярда рублёў. Такая рупнасць  па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы – неабходная ўмова для павышэння якасці педагагічнай дзейнасці.

 

ВОПЫТ – НА РЭСПУБЛІКУ

У сферы адукацыі раёна выкарыстоўваюцца розныя формы перадачы вопыту – працуюць аб’яднанні прадметнікаў, праводзяцца семінары-практыкумы, дзейнічаюць сайты метадычных службаў. Важным сродкам папулярызацыі лепшых напрацовак з’яўляецца друкаванае слова.

У мінулым навучальным годзе 50 педагогаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі раёна падзяліліся вопытам сваёй работы на старонках газет і часопісаў рэспублікі.

Задачы, пастаўленыя перад педагогамі на жнівеньскай канферэнцыі настаўнікаў, настройваюць педагагічныя кадры працаваць інавацыйна, апрабоўваць новыя педагагічныя тэхналогіі, павышаць свой прафесійны ўзровень.

 

СВЯТА РАЗАМ З ШЭФАМІ

Першавераснёўская лінейка ў Цясноўскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага традыйцыйна прайшла з удзелам сяброў школы, шэфскіх арганізацый.

З падарункамі – скуранымі мячамі і кнігамі для першакласнікаў –  прыехалі на ўрачысатсць у навучальную ўстанову прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Госці павіншавалі ўдзельнікаў вучэбнага працэсу з новым навучальным годам. Яны прынялі ўдзел у першым уроку «На цябе, наша моладзь, надзея!» у выпускным класе.

З прэміямі для вучняў, якія актыўна папрацавалі на сельскагаспадарчых работах падчас уборкі збожжавых, завітаў на ўрачыстую лінейку дырэктар ААТ «Радзіма  Дзяржынскага» Васіль Лаўрышчук. Гасцямі свята былі старшыня Цясноўскага сельвыканкама Тадэвуш Галавач і ксёндз мясцовага касцёла. Ксёндз Аляксандр прыняў удзел у першым уроку ў пачатковых класах.

Урачыстая лінейка ў Дзень ведаў дала 82 вучням Цясноўскага вучэбна-педагагічнага комплексу добры старт у новы навучальны год. Пачаліся насычаныя школьныя будні.

 

ДА БАЗАВАГА КАМПАНЕНТА

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна пашыраецца аказанне адукацыйных паслуг звыш базавага кампанента. Арганізавана работа з дзецьмі ў 59 гуртках, з іх 39 – на платнай умове.

Кіраўнікі адукацыйнай сферы вывучаюць попыт бацькоў на запатрабаванасць груп вячэрняга і ранішняга прабывання, дзяжурных груп кругласутачнага прабывання і выхаднога дня. Калі будзе запатрабаванасць, то стануць працаваць таксама групы, дзе будзе рэалізоўвацца праграма дашкольнага выхавання на платнай умове.

 

МЕНЮ СКЛАДЗЕ КАМП’ЮТАР

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна працягваецца работа па ўкараненні камп’ютарных праграм для складання штодзённага меню, меню-патрабавання, аналізу захавання натуральных нормаў.

Электронныя праграмы па складанні меню і ўліку прадуктаў харчавання ўжо выкарыстоўваюцца ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці «Радуга», яслях-садах №№ 2, 4, 5 г. Стоўбцы. Гэта аблягчае працу спецыялістаў і ўдасканальвае работу ў такім важным накірунку, як харчаванне дзяцей.

 

СПЕЦЫЯЛІЗАВАНЫЯ КЛАСЫ

Вялікім набыткам для СШ № 3 г. Стоўбцы з’яўляецца спецыялізаваны клас фізікі. Ён набыты Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўяўляе сабою набор спецыялізаванай мэблі, дэманстрацыйны стол для правядзення доследаў, мультымедыйную устаноўку, спецыяльную дошку. Кошт такога камплекта складае 370 мільёнаў рублёў.

Падобны спецыялізаваны кабінет фізікі абсталяваны і ў стаўбцоўскай гімназіі № 1, таксама з фінансавай падтрымкай галіновага міністэрства. Такія класы павышаюць якасць паглыбленага вывучэння фізікі, ствараюць умовы для развіцця навыкаў фізічных эксперыментаў і дэманстрацыйных доследаў.

 

БЫЦЬ У ЦЭНТРЫ – БЫЦЬ У ТВОРЧАСЦІ

Новы навучальны год пачаўся і ў Доме творчасці дзяцей і моладзі. Установа дадатковай адукацыі запрашае дзяцей і іх бацькоў у цудоўны свет прыгажосці, фантазіі і творчасці. Вопытныя педагогі дапамогуць дзецям вызначыцца з выбарам гуртка, каб кожны мог знайсці занятак па сваіх здольнасцях і для душы.

На базе Дома творчасці працягнуць працаваць аб’яднанні па інтарэсах: народная студыя выяўленчага мастацтва «Вясёлка», група ранняга развіцця «Каларыт», гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Свет шэрсці», «Каскад», Кераміка», «Скураная стужка», «Цестапластыка», «Світ-дызайн», «Бісерапляценне». Дзяцей з музычнымі здольнсцямі чакаюць у гуртках «Юны гітарыст», «Вакальны», «Усходні танец», «Тандэм» (сучасны танец). Будзе працаваць гурток па вывучэнні англійскай мовы.

Да 13 верасня ў Доме творчасці дзяцей і моладзі традыцыйна праходзіць тыдзень установы дашкольнай адукацыі, падчас правядення якога можна  больш падрабязна пазнаёміцца з магчымасцямі па арганізацыі змястоўнага адпачынку дзяцей. Наконт запісу ў гурткі можна атрымаць інфармацыю па тэлефоне 5-47-73.

Галіна ЖУКАВА,культарганізатар Дома творчасці дзяцей і моладзі

 

НА РОЎНЫХ

У рамках школьнай праграмы вялікая ўвага надаецца спецыяльнай адукацыі  дзяцей, якія маюць адхіленні ў здароўі.  Раённая мадэль такой адукацыі дазваляе аказваць спецыяльную дапамогу 774 дзецям. У дадатак да цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі спецыяльную адукацыю ажыццяўляюць ва ўстановах сярэдняй адукацыі. Дзякуючы гэтаму дзеці з асаблівасцямі ў развіцці маюць магчымасць займацца па праграме сярэдняй адукацыі і атрымліваць дапамогу ў пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, якія адкрыты ў 18 школах.

Працягвае таксама павялічвацца колькасць груп інтэгрыраванага навучання і выхавання ў дашкольных установах. Карэкцыйная дапамога дзецям дашкольнага ўзросту аказваецца ў 11 пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *