На лінейцы – і выратавальнікі

Нумары РАНС інфармуе

1-га верасня ў рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пабывалі на школьных першавераснёўскіх лінейках. «Людзі ў пагонах» правялі ўрокі бяспекі для першакласнікаў.

У гасцях у першакласнікаў СШ № 2 г. Стоўбцы былі начальнік райаддзела Валерый Ілюшын і галоўны інжынер вытворча-тэхнічнага цэнтра ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» Васіль Хітрыкаў. Разам з віншаваннямі з нагоды пачатку школьнага жыцця яны нагадалі дзяўчынкам і хлопчыкам пра правілы бяспечных паводзін, уручылі падарункі – кнігі «Формула бяспекі». «Вучыцеся чытаць і вывучайце яе змест», – пажадалі госці юным жыхарам Краіны ведаў.

Нагадаем, што акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!» працягвае крочыць па раёне. Так, работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, ВГУП «Нясвіжская пажарна-выратавальная справа» рэспубліканскай дзяржаўна-грамадскай арганізацыі «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» і актывісты-выратавальнікі СШ № 2 г. Стоўбцы наладзілі сустрэчу з жыхарамі горада ля магазіна «Дзіцячы свет». Арганізатары акцыі прапаноўвалі пакупнікам адказаць на пытанні віктарыны, уручалі лістоўкі бяспекі і яшчэ раз нагадвалі пра тое, што малалетніх дзяцей нельга пакідаць адных ні на мінуту. Свайму сыну ці дачцэ лепш за ўсё пастаянна тлумачыць правілы пажарнай бяспекі і, адпаведна, паказваць асабісты прыклад бяспечных паводзін.

Як адзначыла інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей, у рамках акцыі выратавальнікі наведалі шматдзетныя сем’і і тыя сем’і, дзе становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным, – каб аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы гэтых дзяцей да школы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *