За безгаспадарчасць – да адказу!

Нумары Пракурорскі нагляд

Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці ў ходзе праверкі аднаго з дзяржаўных машынабудаўнічых заводаў Мінскай вобласці ўстаноўлены цэлы рад парушэнняў заканадаўства аб арэндзе, працы, знешнеэканамічнай дзейнасці, факты няпоўнай выплаты падаткаў, а таксама прычынення шкоды прадпрыемству.

Напрыклад, асобныя памяшканні гэтага прадпрыемства выкарыстоўвалі камерцыйныя структуры без заключэння дагавораў арэнды, выплаты арэнднай платы і камунальных плацяжоў.

Пачынаючы з 2013 года прадпрыемства рэгулярна адгружала арганізацыям Расійскай Федэрацыі прадукцыю ўласнай вытворчасці па цэнах ніжэйшых за сабекошт, што не дазволіла пакрыць затраты на яе вытворчасць у суме больш за 500 млн руб. і прывяло да атрымання страт на ўказаную суму.

У 2013-2014 гадах пастаўкі суб’ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі неаднаразова рабілі без перадаплаты і пры пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці па раней адгружанай прадукцыі.

У выніку ўказаных дзеянняў кіруючых асоб прадпрыемства пратэрмінаваная знешняя дэбіторская запазычанасць замежных арганізацый за адгружаную прадукцыю па стане на ліпень бягучага года склала больш за тры мільярды рублёў.

У выніку прыбытковае прадпрыемства ледзь зводзіць канцы з канцамі.

За дапушчаныя парушэнні прадпрыемства і вінаватыя кіруючыя асобы аштрафаваны на суму больш за 3,2 млн руб., а ў адносінах да былога дырэктара заведзена крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Упраўленне кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы Камітэта Дзяржкантролю Мінскай вобласці



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *