Для дзяцей

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

ПАЗІТЫЎНЫ НАСТРОЙ

Бібліятэкары раённай бібліятэкі распрацавалі праграму мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства. У рамках гэтай падзеі адбыўся своеасаблівы «адкрыты ўрок».

Для вучняў восьмых і дзявятых класаў стаўбцоўскай гімназіі № 1, якія прыйшлі ў бібліятэку ў суправаджэнні сваіх настаўнікаў, была арганізавана сустрэча з ветэранам педагагічнай працы, сакратаром раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі Нінай Дубовік. Змястоўная, эмацыянальная гутарка аб адказнасці, грамадзянскай пазіцыі моладзі ў наш час, аб ролі маладых людзей у развіцці нашага грамадства настроіла вучняў на пазітыўны, патрыятычны лад. Зроблены акцэнт на тым, што 2015 год аб’яўлены Годам моладзі, і гэта накладвае на вучняў абавязак быць актыўнымі, стараннымі ў вучобе і грамадскім жыцці школы і раёна.

Вучні таксама праявілі сваю здатнасць – пачыталі вершы.

Галіна ГАРБАЦЭВІЧ, бібліятэкар аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі

 

МУЗЕЙ – СРОДАК ВЫХАВАННЯ

Школьныя музеі нясуць важную нагрузку ў выхаванні маладога пакалення. Выхаваўчае ўздзеянне  на вучняў аказваюць афармленне музейных экспазіцый, папаўненне фондаў, сустрэчы з вядомымі людзьмі Стаўбцоўшчыны, удзельнікамі гістарычных падзей. 

У сценах музеяў праходзяць урокі мужнасці, лекцыі, семінары, сустрэчы з ветэранамі. Усё больш папулярнымі становяцца віртуальныя музеі.

Ва ўстановах адукацыі нашага раёна дзейнічаюць 13 музеяў. Ім адводзіцца важная роля ў фарміраванні грамадзянскіх, духоўных, маральных якасцяў у маладога пакалення.

 

РАЗАМ – У ШКОЛУ

Добрыя справы не застаюцца незаўважанымі – яны, як маякі, свецяць тым, хто чакае дапамогі.

У раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з 1 ліпеня па 25 жніўня прайшла дабрачынная акцыя «Разам у школу» для дапамогі шматдзетным сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды.

На просьбу аб дапамозе такім сем’ям чарговы раз адгукнуліся стаўбцоўскае аддзяленне «Белаграпрамбанка», ПМК-233, стаўбцоўскі філіял РУП «Белсаюздрук». Вялікую зацікаўленасць і актыўнасць у акцыі праявілі ПГУП «Энергетик Торг», раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, цэнтральная раённая бальніца, цэнтр банкаўскіх паслуг № 624 Беларусбанка і работнікі тэрытарыяльнага цэнтра. Для дзяцей былі сабраны падарункавыя наборы ў выглядзе канцылярскіх тавараў і школьных прылад.

Дзякуем усім, хто прыняў удзел у дабрачыннай акцыі. Дапамога – гэта не толькі матэрыяльныя каштоўнасці, але і ўвага, надзея, упэўненасць, падтрымка. Няхай шчырая радасць дзяцей стане абярэгам у жыцці дарослых і дапаможа ажыццявіць мары.

Наталля УСЦІНОВІЧ, намеснік дырэктара раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

 

НЕ ДАПУСЦІЦЬ СІРОЦТВА

Пачатак новага навучальнага года стаў штуршком для актывізацыі ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з інспекцыяй па справах непаўналетніх, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, сельскімі выканаўчымі камітэтамі, арганізацыямі аховы здароўя і насельніцтвам раёна ў пытаннях выяўлення сямейнай нядобранадзейнасці.

На пачатак жніўня ў сацыяльна небяспечным стане прызнаны 91 непаўналетні з 54 сем’яў. Спецыялісты аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму адзначаюць тэндэнцыю да павелічэння колькасці дзяцей дашкольнага ўзросту ў маладых сем’ях, якія прызнаны, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане.

У сучасны момант у раёне зарэгістраваны 69 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. З іх круглымі сіротамі з’яўляюцца 14 непаўналетніх. 24 дзіцяці выхоўваюцца ў 15 прыёмных сем’ях, 40 – у 34 апякунскіх, сем – у дзіцячым доме сямейнага тыпу. Такім чынам, уладакаванне дзяцей на сямейныя формы выхавання складае 75 працэнтаў.

На тэрыторыі нашага раёна цяпер у 28 сем’ях усынавіцеляў выхоўваюцйца 34 дзіцяці.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *