Афіша

Навіна дня Нумары

СПАРТЫЎНА-КАНЦЭРТНАЕ СВЯТА

У нядзелю, 13 верасня, у 14.00 на стадыёне «Юнацтва» пачнецца спартыўна-канцэртнае свята.

Асновай яго стане футбольны матч паміж камандамі Стаўбцоўскага раёна і ЗАТ «Другі нацыянальны канал». Стваральнікі перадач папулярнай тэлевізійнай праграмы, дзе ў пашане і спорт, самі актыўныя спартсмены. Што і дэманструюць, наведваючы гарады Беларусі ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Мы – разам!». Адным словам, спаборніцтвы будуць цікавымі. Як і канцэртная праграма з удзелам артыстаў беларускай эстрады.

Калі ласка, на спартыўна-канцэртнае свята!

 

МУЗЫКА – ВЫХАВАННЕ ДУШЫ

У рамках праекта «Музыка – выхаванне душы» фестывалю праваслаўнай культуры «Кладезь», абвестка аб якім змешчана на першай старонцы сёняшняга нумара газеты, у раённым Цэнтры культуры адбудзецца канцэрт загадчыка аддзялення царкоўнага звону Мінскага духоўнага вучылішча, лаўрэата міжнародных конкурсаў, магістра мастацтваў Багдана Бярозкіна.

На баяне будуць выкананы лепшыя творы розных кампазітараў. Акрамя таго, слухачы даведаюцца аб гісторыі царкоўнага звону, разнастайныяныя віды якога прадэманструюцца на пераноснай званіцы на сцэне. У гледачоў будзе  магчымасць самім пазваніць у  званы.

Канцэрт пройдзе 17 верасня, у чацвер, у 18. 00. Уваход свабодны.

 

НАВАКОЛАСАВА – НОВЫ СВЕРЖАНЬ

Пачынаючы з верасня ў раёне арганізуецца правядзенне канцэртаў мастацкай самадзейнасці ў аграгарадках. Асаблівасць канцэртаў у тым, што яны абменныя.

13 верасня калектыў мастацкай самадзейнасці Наваколасаўскага ЦК будзе выступаць у Навасвержанскім ЦДК. Пачатак у 18.00.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *