У Стоўбцах пачынае работу фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь»

Нумары Соцыум

У нядзелю, 13 верасня, адкрыццём выставы-кірмашу на пляцоўцы каля рэстарана «Нёман» пачынае работу фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь», арганізаваны Маладзечанскай епархіяй, раённым выканаўчым камітэтам і Сястрыцтвам Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра.

Фестываль будзе праходзіць на працягу тыдня. Цырымонія ўрачыстага адкрыцця яго з малебнам на пачатак справы адбудзецца ў панядзелак у 12 гадзін на месцы работы выставы ля рэстарана «Нёман».

На тэрыторыі выставы пастаянна будуць праходзіць спектаклі для дзяцей лялечнага тэатра «Батлейка». «Батлейка» выступіць таксама перад дзецьмі ў школах і дашкольных установах горада.

У рамках рэалізацыі праекта «Добрае кіно» ў кінатэатры «Беларусь» у панядзелак, 14 верасня, у 15 гадзін адбудзецца дабрачынная дэманстрацыя дакументальнага фільма  «Айцец Герман», у сераду, 16 верасня, – мастацкага фільма «Старац Паісій». 

Будуць праходзіць мерапрыемствы ў рамках праектаў: «Жывое слова» аб шкодзе брыдкаслоўя ў Старасвержанскай СШ; «Навошта чалавеку старасць» – у Мікалаўешчынскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны і працы і інвалідаў; «Агульная справа»  – праўда аб алкагольнай залежнасці – у РАУС, стаўбцоўскай гімназіі № 1, СШ № 3 г. Стоўбцы; «Педагогіка і праваслаўе» – у райвыканкаме; «Маладосць – час выбару» – у СШ № 3 і СШ № 2 г. Стоўбцы; «Пераадоленне» для бацькоў дзяцей-інвалідаў – у раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У чацвер у рамках праекта «Музыка – выхаванне душы» ў 18 гадзін у раённым Цэнтры культуры пройдзе дабрачынны канцэрт для ўсіх жадаючых магістра мастацтваў Багдана Бярозкіна.

Кожны дзень, акрамя суботы 19 верасня, на пляцоўцы каля рэстарана «Нёман» у 17. 30 адслужацца малебны ля іконы з часцінкай мошчаў вялікамучаніка і цаліцеля Панцеляймона. Можна будзе падаць запіскі і памаліцца аб здароўі родных і блізкіх. Трэбы можна заказаць і падчас работы выставы.

Цырымонія ўрачыстага закрыцця фестывалю з падзячным малебнам адбудзецца ў нядзелю 20 верасня ў 12 гадзін на тэрыторыі выставы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *