З удзелам афіцэраў

Адукацыя Нумары Факты, падзеi, людзi

dzerz
Ужо дзявяты раз у Цясноўскай школе імя Ф. Э. Дзяржынскага прайшла калядная сустрэча з ветэранамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У гэтую школу супрацоўнікі КДБ завітваюць не толькі на першавераснёўскую лінейку, а і ў дні іншых адметных дат.
На памяць аб такіх сустрэчах засталіся не толькі добрыя ўражанні, але і падарункі – спартыўны інвентар, лічбавая камера, гульні для групы падоўжанага дня, дыскі, відэакамера.
У светлыя ражджэственскія дні ў школу прыехалі шэсць афіцэраў. Да гэтага дня быў прыўрочаны ўрачысты прыём у члены БРПА і БРСМ. Афіцэры КДБ уручылі вучням білеты БРСМ, звярнуліся да іх з прывітальным словам. Гэта надало падзеі асаблівую ўрачыстасць, усё было зафіксавана на відэа- і фотакамерах і застанецца ў гісторыі навучальнай установы.
А потым адбыўся канцэрт. Цікава, што з канцэртнай праграмай выступілі не толькі вучні, але і госці – яны спявалі песні пад гітару.
Ветэраны КДБ, традыцыйна ўжо, прывезлі дзецям салодкія калядныя падарункі і кнігі для школьнага краязнаўчага музея Ф. Э. Дзяржынскага – гістарычную і мастацкую літаратуру. Усе разам пасядзелі за салодкім сталом. Атрымалася вельмі прыемная сустрэча. Адміністрацыя школы, педагагічны і вучнёўскі калектывы запрасілі сваіх сяброў на наступныя калядныя святы. Так што традыцыі – працягвацца.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *