Усе разам – сіла

Нумары Паездкі, экскурсіі Соцыум

На працягу трох дзён туркомплекс «Высокі бераг» быў вялікай спартыўнай арэнай для правядзення ІII Рэспубліканскага турыстычнага злёту Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які адбыўся ў мінулыя выхадныя дні.

На ўрачыстым адкрыцці спартыўнага свята самай масавай грамадскай арганізацыі краіны з прывітальным словам да 700 удзельнікаў злёту звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў. Ён сардэчна прывітаў усіх на Стаўбцоўскай зямлі і пажадаў спартыўнай вынослівасці, турысцкай кемлівасці, умення паказаць камандны дух, перамогі кожнай камандзе. Значнасць гэтай падзеі рэспубліканскага маштабу надало тое, што прывітаць 23 турыстычныя каманды галіновых прафсаюзаў рэспублікі прыехаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Каманды прыбылі з групамі падтрымкі, і тэрыторыя туркомплексу на ўлонні Нёмана запоўнілася тысячай турыстаў. Асаблівую атмасферу стварала тое, што каманды былі ў адметных формах, выдатна падрыхтавалі візітныя карткі. Ім належала прайсці нямала спартыўных этапаў, дзе патрабавалася поўная фізічная і псіхалагічная аддача. Спаборніцтвы былі разлічаны не толькі на фізічную сілу, але і на кемлівасць кожнага ўдзельніка, вынослівасць, знаходлівасць, лоўкасць, што стварала спартыўны дух. Ад удзельнікаў турзлёту патрабавалася не столькі прадэманстраваць артыстычныя здольнасці і фізічную падрыхтоўку, колькі даказаць, што яны выступаюць адзінай камандай.

Каманду прафсаюзнай арганізацыі эгергетычнай сістэмы краіны выдатна папоўнілі стаўбчане на чале са старшынёю прафсаюзнага камітэта стаўбцоўскіх электрычных сетак Дзмітрыем Макарэвічам – з 30 чалавек каманды 16 склалі стаўбчане.

Зразумела, як і ў кожных спаборніцтвах, былі вызначаны пераможцы па колькасці набраных балаў. Золата атрымала каманда работнікаў падатковых і іншых фінансавых органаў. На другой прыступцы п’едэстала – зборная прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі краіны. Трэцяе месца прысуджана прадстаўнікам прафсаюза работнікаў нафтавай і газавай прамысловасці. Аднак галоўнае тое, што ў гэтых сяброўскіх спаборніцтвах ніхто не адчуваў сябе ні пераможцам, ні прайграўшым. Усе разам былі адзінай, моцнай, згуртаванай прафсаюзнай камандай краіны, якая ўмела папулярызавала здаровы лад жыцця.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

АКЦЫЯ ПРАФСАЮЗАЎ

Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь аб’явіла грамадзянска-патрыятычную акцыю «Мы – разам».

Старшыня раённага аб’яднання Федэрацыі прафаюзаў Галіна Шапецька адзначыла, што мерапрыемствы, якія пройдуць у ходзе гэтай акцыі ў нашым раёне, будуць садзейнічаць актыўнаму прыцягненню жыхароў раёна да ўдзелу ў кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асаблівая ўвага будзе нададзена прыцягненню моладзі да ўдзелу ва ўрачыстасцях па папулярызацыі аматарскай мастацкай творчасці, выхаванні пачуцця патрыятызму  і любові да Радзімы.

Фіналам акцыі стануць ушанаванне перадавікоў працы і прадстаўнікоў працоўных дынастый раёна і гала-канцэрт фіналістаў Рэспубліканскага вакальнага конкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Новыя імёны для любімай краіны» з удзелам зорак эстрады.  У ліку фіналістаў выступае і выкладчык Наваколасаўскай дзіцячай школы мастацтваў Дар’я Валадзько.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *