Крылы анёла

Навіна дня Нумары

angelУ Мінскай вобласці стартаваў дабрачынны марафон “Крылы анёла”, зацверджаны ўпраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама і Беларускім Экзархатам. Ён ахапіў ўсе раёны.

Дабрачынная акцыя праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да праблем духоўнасці і маральнасці. Толькі аб’яднаўшы намаганні бацькоў, настаўнікаў, духавенства можна знайсці шляхі вырашэння многіх негатыўных праблем, прымножыць векавыя маральныя каштоўнасці, на якіх толькі і можа мацавацца грамадства.
У рамках гэтага дабрачыннага марафону прадугледжана аказанне адраснай дапамогі тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы, – у першую чаргу, дзецям-сіротам, дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, адзінокім пажылым людзям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

Арганізатар дабрачыннага марафону ў нашым раёне – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – звяртаецца да ўсіх, хто жадае ісці дарогаю дабра, кіруючыся вечнымі хрысціянскімі каштоўнасцямі, прыняць удзел у гэтай адметнай акцыі міласэрнасці. Добраахвотныя ахвяраванні ў рамках абласнога марафону “Крылы ангела” можна пералічыць па наступных рэквізітах: Установа “Інфармацыйнае агенцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы”, разліковы рахунак 3015563740014 у ЦБУ № 527 ААТ “Белінвестбанк”, г. Мінск, вул. Леніна, 16, МФО 153001739, УНП 190471509.

Дабрачынны марафон у нашым раёне будзе праводзіцца ў лютым, таму арганізатары акцыі просяць пералічыць дабравольныя ахвяраванні да 25 студзеня.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *