Працуем па нарастаючай

Нумары Улада. Слова. Справа Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

На мінулым тыдні на базе нашага раёна адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры з рэспубліканскімі і рэгіянальнымі СМІ.

На мяжы Стаўбцоўскага раёна ўсіх удзельнікаў мерапрыемства гасцінна сустрэў старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў з удзельнікамі народнага вакальнага ансамбля народнай песні «Коласавы землякі», узорнымі ансамблямі «Лявоначкі» РЦК, «Жавароначкі» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Першым аб’ектам, які наведалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, стала ААТ «Каганец». Дырэктар таварыства Пётр Малахаў расказаў:

–  ААТ «Каганец» валодае 2870 гектарамі сельскагаспадарчых угоддзяў. Сёння вялікую ўвагу надаём раслінаводству і жывёлагадоўлі. У гаспадарцы ёсць тры малочнатаварныя фермы, дзе ўтрымліваецца больш за 2540 галоў буйной рагатай жывёлы. Каля 1200 галоў складае дойны статак. Парода кароў гальшціна-фрызская зарэкамендавала сябе вельмі добра. Надоі малака складаюць 24-26 літраў на карову. Амаль усё малако (больш за 80 %) ідзе класам «экстра», таварнасць складае  83 %. Вырошчваем мы і цялят, якія ўдзень прыбаўляюць каля кілаграма. Для корму жывёлы выкарыстоўваем кормасумесі, як і ва ўсім раёне. Увогуле ж, усё вырашаюць кадры. Калі ёсць  добрая цялятніца, добры задзел, выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, то атрымліваюцца добрыя прывагі, надоі. Акрамя гэтага, ураджайнасць збожжавых у нашай гаспадарцы сёлета склала 43 ц/га. Такой ураджайнасці ў гаспадарцы ніколі не было, і гэта з улікам сённяшніх няпростых умоў надвор’я.

Як бачна, людзі займаюцца канкрэтнай працай – адсюль і вынік.

Бульбачка з «Сулы»

Другі наш прыпынак – СФГ «Сула». Сялянска-фермерская гаспадарка займаецца вырошчваннем беларускіх элітных гатункаў бульбы сумесна з РУП «НВЦ НАН Рэспублікі Беларусь па бульбаводстве і садавінаагародніцтве», а таксама вырошчваннем насення бульбы нямецкай селекцыйнай кампаніі «Еўраплант». Кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Радзевіч гаворыць:

– Цяпер плошча СФГ складае 641 гектар. Сярэдні бал ворыўнага поля складае 29,31. Севазварот: бульба, рапс і збожжавыя культуры. Сярэдняя ўраджайнасць бульбы за апошнія пяць гадоў – 410 цэнтнераў з гектара. У гаспадарцы працуюць 16 чалавек. Машынны парк гаспадаркі складаецца з сямі трактароў, трох грузавых аўтамабіляў і поўнага комплексу глебаапрацоўчай і сельскагаспадарчай тэхнікі (камнесепаратары, саджалкі, камбайны і інш.). За апошнія пяць гадоў экспартавана бульбы на мільён 127 тысяч долараў ЗША.

СФГ «Сула» з’яўляецца лаўрэатам конкурсу «Лепшы прадпрымальнік Мінскай вобласці» за 2010, 2011, 2012 і 2013 гады і лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнік» за 2010 і 2012 гады.

Па імпартазамяняльнікі і салёныя агурочкі – у Стоўбцы

«Картэж» журналістаў пераязджае ў Стоўбцы. Мы наведваем Стаўбцоўскі філіял  ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». Ён з’яўляецца адасобленым вытворчым падраздзяленнем ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». Асноўны від дзейнасці – вытворчасць садавінаагароднінных кансерваў, пюрэ і сокаў асептычнага кансервавання. У 2014 годзе філіял закончыў рэалізацыю развіцця праекта «Арганізацыя новай вытворчасці фруктова-ягадных напаўняльнікаў для малочнай і кандытарскай прамысловасцяў». Так у Стоўбцах з’явілася адзіная беларуская імпартазамяшчальная вытворчасць па выпуску фруктова-ягадных напаўняльнікаў для малочнай і кандытарскай прамысловасцяў. Тут распрацавана больш за 1707 лабараторных узораў напаўняльнікаў ягадных для вытворчасці тварагу, сыркоў глазураваных, пасты тварожнай, кефірных прадуктаў, ёгуртаў, марожанага. Смакі напаўняльнікаў розныя: вішня, чарніцы, маліна, клубніцы, персік, груша, чарэшня-ваніль, чорная парэчка і т. п.

– Заключаны дагаворы з 13-цю малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі Беларусі. Выпускаем сокі і нектары ў інавацыйнай упакоўцы bag-in-box. У бягучым годзе пачалі выпуск сокаў і нектараў ёмістасцю 0,25 л. Уся прадукцыя экалагічна чыстая. Наш філіял выпускае і саленні па старых народных рэцэптах, – дзеліцца напрацоўкамі дырэктар філіяла Сяргей Прасмыцкі. Салёныя агуркі, таматы, квашаная капуста прыйшліся да смаку ўсім прысутным. Гэтая ж прадукцыя выпускаецца і ў вакуумнай упакоўцы па 400 і 600 грамаў. Прадукцыя Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» карыстаецца папулярнасцю не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Казахстане і г. д. За І паўгоддзе 2015 года адгружана 1056,5 тоны прадукцыі.

Сучасныя інавацыйныя тэхналогіі

СТАА»Фрэор Рэфрыгерайшн» заснавана ў 2010 годзе па беларуска-літоўскім праекце і на працягу пяці гадоў застаецца вядучым прадпрыемствам Беларусі ў вобласці прамысловага холаду.Тут паспяхова вядуцца распрацоўкі і выраб халадзільнага абсталявання для аб’ектаў гандлю рознага фармату: маразільныя вітрыны, халадзільныя стэлажы і вітрыны, агрэгаты. Вытворчасць завода адрозніваеца сучаснымі інавацыйнымі тэхналогіямі, што дазваляе выпускаць энергазберагальную прадукцыю высокай якасці з найлепшымі ўмовамі для захоўвання прадуктаў. Прадукцыя прадпрыемства, а таксама ўсе неабходныя камплектуючыя да сістэм холадазабеспячэння карыстаюцца высокім попытам у Рэспубліцы Беларусь, у Расійскай Федэрацыі. СТАА»Фрэор Рэфрыгерайшн» актыўна працуе па імпртазамяшчэнні камплектуючых матэрыялаў.

Дырэктар прадпрыемства Юрый Звыцэвіч у 2014 годзе атрымаў ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны».

Старшыня аблвыканкама адказвае на пытанні

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра падчас прэс-канферэнцыі расказаў журналістам, што сталіцай абласных «Дажынак-2015» выбраны горад Вілейка. Раён паказаў высокія вынікі па ўборцы збожжавых. Да ўзроўню мінулага года там намалочана на 20 тысяч тон збожжа больш. Добрыя вынікі паказалі і іншыя раёны вобласці. 22 тысячы тон збожжа да ўзроўню мінулага года дабавіла Лагойшчына, 16 тысяч – Стаўбцоўшчына.

– Усяго ў вобласці намалацілі 2,2 мільёна тон збожжа. Але ўжо ў бліжэйшыя гады вобласць можа выйсці і на тры мільёны тон дзякуючы тэхналагічнаму рыўку, – заявіў С. Шапіра.

Тэхналогіі дапамогуць і  ў жывёлагадоўлі. З 1 верасня краіна жорстка падыходзіць да якасці сырога малака і адмовілася ад вытворчасці другога гатунку.

«Мы сёння мяняем структуру кармоў, адносіны да хвароб жывёлы… Думаю, што работа, якая вядзецца ў жывёлагадоўлі, праз год дасць сур’ёзныя вынікі. Малако сёння – самая хуткая капейка», – рэзюмаваў губернатар.

Інвестпраекты на Міншчыне

Сёння інвестары даволі актыўна ідуць у сталічны рэгіён, але зямля больш не выдзяляецца бясплатна, як раней, а набываецца з аўкцыёну. Кампаніі, якія ўзялі абавязкі рэалізаваць інвестпраект за тры гады, але гэтага не зрабілі, будуць плаціць штраф за кожны дзень пратэрміноўкі. У бюджэт вобласці паступіла каля 40 мільярдаў рублёў. Гэтыя грошы будуць накіраваны на развіццё сацыяльнай сферы.

Вялікім патэнцыялам для прыцягнення інвестыцый валодае Любаншчына. 11 верасня пры ўдзеле кіраўніка дзяржавы была закладзена капсула ў гонар будаўніцтва калійнага рудніка. ЗТАА «Славкалій» гатова ўкласці два мільярды долараў інвестыцый у яго будаўніцтва. Увод новага прадпрыемства палепшыць жыццё ў паўднёвай частцы вобласці.

Вялікія інвестперспектывы звязаны з Кітайска-Беларускім індустрыяльным паркам. Ёсць жадаючыя інвеставаць у будаўніцтва гэтага прадпрыемства 100 мільёнаў долараў.

Хочаш дом – адпрацуй больш за 10 гадоў

Жыллё ў сельгасарганізацыях выдзялялася бясплатна. Многія жыхары дамы выкупілі і паехалі жыць у горад. Вёсцы зноў патрэбны кадры. Мінаблвыканкамам прынята рашэнне, згодна з якім сельскагаспадарчым арганізацыям вобласці рэкамендуецца прадаваць жыллё тым, хто адпрацаваў у сельгасарганізацыі не менш за 10 гадоў.

Стоўбцы крочаць наперад

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў пазнаёміў жарналістаў з напрацоўкамі і перспектывамі развіцця Стаўбцоўшчыны.

– За першае паўгоддзе тэмп росту валавой прадукцыі склаў 112,8 % пры гадавым заданні 107 %. Па выніках года мы плануем атрымаць добры ўраджай бульбы, буракоў. Маем добрыя кармы, нават можам дапамагчы іншым рэгіёнам. У бягучым годзе заканчваем будаўніцтва 10 жывёлагадоўчых фермаў, а ў будучым пабудуем яшчэ чатыры МТК.

Стоўбцам патрэбна дашкольная дзіцячая ўстанова. Таму адна з нашых задач – будаўніцтва сада на 230 месцаў. Плануем пачаць будаўніцтва ў 2016 годзе, а закончыць у 2017 годзе. Сад будзе пабудаваны каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Патрэбна гораду яшчэ адна школа. Да яе будаўніцтва плануем прыступіць у 2017 годзе. А фізкультурна-аздараўленчы комплекс здадзім 7 лістапада 2015 года.

У 2018 годзе філіял ММЗ завершыць інвестпраект па будаўніцтве новага завода па вытворчасці высокадакладнага высокатрывалага чыгуннага ліцця. У раёне на 400 рабочых месцаў стане больш. Шмат плануем зрабіць па добраўпарадкаванні горада, г. зн. імкнёмся ісці наперад.

Нэлі АСТРЭЙКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *