Задзейнічаць рэсурсы

Афіцыйна Нумары Тэма тыдня

Рэалізацыя праекта па будаўніцтве Нежынскага горна-абагачальнага комплексу мае як рэгіянальнае, так і агульнадзяржаўнае значэнне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 верасня на цырымоніі пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу ЗТАА «Славкалій».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ажыццяўленне гэтага праекта дасць магчымасць вырашыць значныя эканамічныя пытанні, а таксама надасць краіне дадатковы імпульс у развіцці.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што на прадпрыемстве будуць створаны амаль 2000 рабочых месцаў і сацыяльная інфраструктура для камфортнага жыцця. Акрамя таго, у працэсе будаўніцтва комплексу прадугледжана магчымасць газіфікацыі 21 населенага пункта Любанскага раёна, і гэта плануецца зрабіць на працягу бліжэйшых двух-трох гадоў. Будзе пабудавана чыгуначная станцыя і 37 км чыгункі, рэканструяваны Любанскі водазабор і ачышчальныя збудаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельнікам будаўніцтва ўкласціся з рэалізацыяй гэтага праекта ў тэрмін і пры гэтым зрабіць усё якасна.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што кітайскія крэдыты дапамогуць Беларусі пераадолець няпросты перыяд сусветнага крызісу. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу 11 верасня на цырымоніі пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу ЗТАА «Славкалій».

«Вы ведаеце, што мы перажываем няпростыя часы, але не катастрафічныя, калі будзем варушыцца», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён расказаў, што ў ходзе нядаўніх сустрэч на вышэйшым узроўні з кітайскім кіраўніцтвам было пацверджана выдзяленне Беларусі $3 млрд ільготных крэдытаў і $4 млрд камерцыйных. Да таго ж гэты горна-абагачальны комплекс будзе будавацца за кошт кітайскіх крэдытаў у памеры $2 млрд, і гэта добрае ўкладанне, лічыць Аляксандр Лукашэнка.

«І гэтыя $7 млрд трэба асвойваць у складаныя часы, у тым ліку за кошт гэтага прайсці крызісныя гады», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт расказаў, што даручыў ураду падрыхтаваць пералік праектаў, каб задзейнічаць гэтыя кітайскія рэсурсы. Прычым праекты павінны быць акупнымі і высокарэнтабельнымі.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што кітайскія сябры чарговы раз паабяцалі – вы нам прапануйце праекты, мы з вамі дамовімся, на самых лепшых ільготных умовах для Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць таго, што Беларусь стала для Кітая асноўнай у Еўропе пляцоўкай для рэалізацыі ініцыятывы эканамічнай зоны Шаўковага шляху.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *