Весткi з райспажыўтаварыства

Гандаль Нумары

КРУГЛЫ ГОД – СВЕЖАЯ ГАРОДНІНА

Пакупнікі, пэўна ж, заўважылі ў кулінарыі, якая размешчана ў будынку рэстарана «Нёман», халадзільныя вітрыны з апетытнымі пакетамі замарожанай свежай агародніны. Аддзел грамадскага харчавання райспажыўтаварыства пастаянна павялічвае асартымент прадукцыі шокавай замарозкі, у тым ліку і ўласнай вытворчасці. Для выканання новых стандартаў упакоўкі і прыдання тавару прывабнага выгляду набыта тэрмаўсадачная машына.

У гэтым накірунку наладжана цеснае супрацоўніцтва з Глускім і Іванаўскім райспажыўтаварыствамі, якія ў сістэме Белкаапсаюза спецыялізавана займаюцца выпускам дзікарослых ягад, грыбоў і агародніннай прадукцыі шокавай замарозкі ў вялікіх аб’ёмах для патрэб спажывецкай кааперацыі краіны.

 

ЗАПАТРАБАВАНА НАСЕЛЬНІЦТВАМ

У свой час аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства ўклаў вялікія сродкі ў будаўніцтва сучаснага  жывёлазабойнага пункта.

Мадэрнізацыя цэха апраўдвае ўкладзеныя ў яго вялікія затраты. Паслугамі гэтага пункта, які адпавядае ўсім санітарна-гігіенічным патрабаванням, найбольш карыстаюцца арганізацыі, хоць і насельніцтва звяртаецца сюды пры ўзнікненні патрэбы.

Кіраўніцтва аддзела працягвае добраўпарадкаваць вытворчы ўчастак. Апошнім часам пабудаваны дызбар’ер, пакладзена асфальтавае пакрыццё, абгароджана тэрыторыя.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *