Місія ад СНД – на выбарах

Выбары 2015 Нумары

Місія ад СНД наведала кожную трэцюю тэрытарыяльную выбарчую камісію, паведаміў 14 верасня кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі Яўген Слабада.

«Мы прадаўжаем знаёміцца з работай тэрытарыяльных камісій па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Доўгатэрміновымі наглядальнікамі наведана кожная трэцяя тэрытарыяльная выбарчая камісія», – праінфармаваў Яўген Слабада.

Паводле яго слоў, па ініцыятыве місіі ў штаб была прадстаўлена інфармацыя Цэнтрвыбаркама, Генпракуратуры, Вярхоўнага суда аб выніках разгляду зваротаў грамадзян, звязаных з выбарчым працэсам.

Цяпер прадаўжаецца фарміраванне маніторынгавай місіі ад Садружнасці. У тым ліку ў яе склад увайшлі прадстаўнікі Міжпарламенцкай асамблеі СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. «Ужо гатовы дакументы для акрэдытацыі больш як на 200 чалавек», – заўважыў Яўген Слабада. Акрамя таго, з рэгіёнаў Расіі паступае інфармацыя аб новых кандыдатурах наглядальнікаў, рыхтуюцца і адпаведныя дакументы ў ЦВК. Канчатковы склад доўгатэрміновых наглядальнікаў сфарміраваны з 43 чалавек.

Падчас агітацыйнага перыяду члены маніторынгавай місіі раз’язджаюцца па рэгіёнах краіны. Яны будуць сачыць за тым, як ідзе агітацыя на месцах, а таксама прадоўжаць вывучаць работу тэрытарыяльных камісій.

Паводле апошніх даных, у Беларусі акрэдытаваны 195 міжнародных наглядальнікаў, якія ў асноўным прадстаўляюць місію СНД, а таксама місіі АБСЕ і ПАСЕ. Акрамя таго, у краіне працуюць больш як 4 тысячы нацыянальных наглядальнікаў. Цэнтрвыбаркам у бліжэйшы час плануе зарэгістраваць яшчэ 50 міжнародных наглядальнікаў.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *