Сям’я Руч’ёвых – «Уладар сяла»

Год моладзі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

Сям’я Аляксандра і Марыі Руч’ёвых з ААТ «Дзераўное», якая прадстаўляла на абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» нашу Стаўбцоўшчыну, заваявала тытул пераможцы. Гэта адна са шматдзетных сем’яў раёна, у якой гадуюцца трое сыноў – Мацвей, Уладзіслаў і Даніла. На конкурс яны прыехалі разам з бабуляй Аленай Антонаўнай. Усе дружна, пад акампанемент бацькавай гітары, прадстаўлялі сваю сям’ю, а на этапах спаборніцтваў лоўка рэзалі і калолі дровы, запрагалі каня, вязалі венікі, зараблялі ачкі ў спартыўнай эстафеце і ў інтэлектуальнай віктарыне. У іх была і моцная група падтрымкі на чале са старшынёй прафкама гаспадаркі Галінай Карповіч. Аздаблялі выступленне гэтай сям’і і артысты Дзераўнянскага Цэнтра культуры. Сям’я Руч’ёвых атрымала суперпрыз.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *