Пазіцыя прафсаюзаў – за нацыянальнага лідара

Выбары 2015 Нумары

Менш за месяц застаецца да галоўнай падзеі ў нашай краіне – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы працягваем сачыць за ходам перадвыбарнай кампаніі і асвятляць яе ў нашым выданні.

Старшыня раённага аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Галіна Шапецька прыняла ўдзел у ІІ пленуме Савета Федэрацыі прафсаюзаў, танальнасць работы якога была акрэслена тэматыкай перадвыбарнай кампаніі.

–       У сувязі з надыходзячымі выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, – расказвае Галіна Аляксандраўна, – Федэрацыя прафсаюзаў прыняла Заяву, у якой акрэслена пазіцыя прафсаюзаў.  Думку прафсаюзных арганізацый выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда: ад кіраўніка дзяржавы залежаць напрамую сацыяльныя гарантыі, абарона правоў, мірнае і спакойнае жыццё на беларускай зямлі. Гэта актуальна ў сучасны момант, калі цяперашні свет такі неспакойны. Толькі з моцным нацыянальным лідарам, які здольны ўзяць адказнасць за сваю краіну, мы зможам супрацьстаяць усім выклікам і захаваць тыя пазіцыі спакою і міру, якія вызначаюць Беларусь сярод іншых дзяржаў.  Пленум прыняў Заяву  да членаў прафсаюза, да ўсіх суайчыннікаў сур’ёзна аднесціся да выбараў, таму што яны вызначаць далейшы лёс дзяржавы. Такі зварот хачу адрасаваць і да ўсіх прафсаюзных арганізацый нашага раёна – аб’яднацца, праявіць грамадзянскую пазіцыю і актыўнасць падчас выбараў Прэзідэнта нашай краіны.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *