Жыццё на Стаўбцоўшчыне

Нумары Раённыя навіны

Стаўбчане, безумоўна,  заўважылі будаўнічы рух вакол дамоў – старых  двухпавярховак, што па вуліцы Ленінскай бліз магазіна гаспадарчых тавараў. Гэта майстры будаўнічых спраў з ПМК-233 прыкладаюць прафесійныя намаганні, каб не толькі прывесці дамы ў належны стан,  але і прыдаць ім новае  аблічча.

Фота Васіля Зянько

 

ПА ПРЭЗІДЭНЦКАЙ ПРАГРАМЕ

У вёсцы Раёўшчына ААТ «Жацерава» будуюцца па прэзідэнцкай праграме пяць домікаў сядзібнага тыпу. Дамы цагляна-блочныя з уцяпляльнікам. Падрадчыкам выступае ДУП «ПМК-233».

– Мы задаволены тэмпамі і якасцю работ, – гаворыць дырэктар таварыства Іван Краўчук. – У кастрычніку будаўнікі абяцаюць здаць дамы пад ключ. Гаспадарчыя пабудовы і платы мы зробім сваімі сіламі.

Жыллё атрымаюць лепшыя механізатары і жывёлаводы гаспадаркі, большасць з якіх палепшаць жыллёвыя ўмовы.

 

СУХАРЫ «СОЖСКІЯ» ПА-СТАЎБЦОЎСКУ

Перад праходжаннем атэстацыі ў лабараторыі цэха хлебапячэння райспажыўтаварыства быў выкананы капітальны рамонт. Гэта паспрыяла таму, каб атэстацыя прайшла паспяхова. У выніку, на ўсю прадукцыю, што выпускаецца цэхам, ёсць дэкларацыі аб адпаведнасці патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.

Касметычны рамонт вытворчага цэха і дапаможных памяшканняў працягваецца. Пры гэтым цэх працуе ў паўнацэнным рэжыме. Устаноўка новай ратацыйнай печы дала магчымасць павялічыць аб’ёмы, аднавіць такія віды запатрабаванай у мясцовых пакупнікоў прадукцыі, як паніровачныя сухары і сухары «Сожскія».

Застаецца ў бліжэйшых планах набыццё новай печы для выпечкі хлеба, што актуальна для вытворчага цэха.

 

МАСТАЦТВА ЖЫЦЬ У СЯМ’І

Установы адукацыі раёна пашыраюць формы ўзаемадзеяння з сем’ямі вучняў у справе выхавання маладога пакалення.

Ва ўстановах адукацыі сістэмна працуюць 10  клубаў  сямейнага выхавання. Акцэнты робяцца на  пытаннях ролі бацькі ў сям’і,  духоўна-маральных асновах, каштоўнасцях сучаснай сям’і, яе ролі  ў жыцці грамадства, вывучэнні ўкладу жыцця продкаў, культуры адносін паміж членамі сям’і, на тым, як патрэбна адносіцца да братоў і сясцёр, бабуль і дзядуль, як стаць памочнікам і сябрам у сям’і. Важнай формай работы з’яўляецца складанне радаслоўнай сваёй сям’і, распрацоўка разам з бацькамі сцэнарыяў сямейных святаў.    

Установы адукацыі бяруць на сябе клопат аказання псіхолага-педагагічнай дапамогі бацькам у вырашэнні праблем сямейнага выхавання.

 

ДОМ УЖО НЕ НІЧЫЙНЫ

На тэрыторыі Літвенскага сельсавета з пачатку года знесена 12 пустых дамоў, а два дамы з аналагічным статусам, прызнаныя судом нічыйнымі, ужо прададзены з аўкцыёну.

Выручаныя ад продажу гэтых дамоў грошы паступілі ў бюджэт сельвыканкама і будуць выкарыстаны па мэтавым прызначэнні –для развіцця інфраструктуры сельскіх населеных пунктаў, зносу трухлявых дамоў, афармлення дакументаў на продаж свабодных участкаў і інш.

Купіць участак або дом у вёсцы могуць сёння ўсе жадаючыя. Гараджане, у тым ліку жыхары сталіцы, карыстаюцца такой магчымасцю, каб укласці свае сродкі, а таксама змяніць лад жыцця, надаць яму большай разнастайнасці. Не толькі ў Літвенскім сельсавеце, а і ўвогуле на Стаўбцоўшчыне прывабліваюць прыгожыя краявіды і развітая інфраструктура, зручныя пад’язныя шляхі і блізкасць да сталіцы.

 

БУЛЬБА ДЛЯ ВЕТЭРАНАЎ

Па добрай традыцыі, якая склалася за апошнія 12 гадоў, сялянская фермерская гаспадарка «Сула» і сёлета бязвыплатна забяспечыць ветэранаў вайны бульбай на зіму.

Як адзначыў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Іосіф Язвінскі, з «Сулой» падпісаны дагавор на пастаўку на бязвыплатнай аснове дзвюх тон другога хлеба. Бульбу, па 100 кг кожны, атрымаюць 18 ветэранаў вайны і двое інвалідаў-«афганцаў», якія пражываюць у горадзе. Для 42-х ветэранаў вайны з сельскай мясцовасці бульбу выдзеляць дзве гаспадаркі – ААТ «Вішнявецкі-агра» і ААТ «Рубяжэвічы» (у гэтым годзе бульбу вырошчвалі толькі тры гаспадаркі – дзве названыя і ААТ «Радзіма Дзяржынскага»). Дастаўкай бульбы будуць займацца раённы савет ветэранаў і сельвыканкамы.

 

КЛЯЦІШЧАНСКІЯ ДАКОПКІ

Кляцішчанскае лясніцтва дапамагло выкапаць бульбу сваім работнікам, а таксама ўсім вясковым пенсіянерам.

У лясніцтва ёсць трактарная тэхніка і агрэгаты для пасадкі і ўборкі бульбы, яе апрацоўкі. Сёлета на працягу сезона апрацоўка пасеваў праводзілася тройчы. Ураджай вырас нядрэнны. Для ўсіх жадаючых Налібацкі сельвыканкам  выдзеліў участак плошчай каля сямі гектараў. Людзі садзілі па 10-20 сотак – кожны па сваіх сілах і магчымасцях.

Уборка была арганізавана лясніцтвам у выхадныя дні, калі трактар не задзейнічаны на лесасецы. З сямігектарным полем удалося справіцца фактычна за некалькі выхадных. Вяскоўцам на дапамогу прыехалі дзеці, унукі з горада.

 

ДАЙШЛА ЧАРГА ДА АГАРОДНІНЫ

Нарыхтоўчы аддзел райспажыўтаварыства прыступае да нарыхтоўкі бульбы, агародніны і яблыкаў на міжсезонны перыяд.

Для якаснага захоўвання гэтай вітаміннай прадукцыі маюцца сучасныя камеры з аўтаматызаванай сістэмай кіравання. Запасы гэтай прадукцыі патрэбны для продажу ў ведамасных магазінах, а таксама для рэалізацыі праз гандлёвую сетку на кірмашах. Восеньскі сезон кірмашоў для райспажыўтаварыства адкрываецца 19 верасня паездкай на сталічны Камароўскі рынак. У нядзельныя дні кааператары прапануюць  прадукцыю і мясцовым жыхарам на Калгасным рынку.

Закладзена ў камеры метадам шокавай замарозкі 24 тоны чарніц. Яны будуць рэалізаваны на экспарт па найбольш выгаднай рыначнай цане.

 

ТЭЛЕПРАГЛЯД С ПЛЮСАМ

Абедзве аўтаматызаваныя радыётэлевізійныя перадаючыя станцыі (АРТПС) на Стаўбцоўшчыне задзейнічаны на поўную магутнасць.

І на новай, здадзенай гэтым летам у эксплуатацыю, АРТПС у Прудах, і на АРТПС «Стоўбцы», якая працягвае дзейнічаць, уключаныя мультыплексы дазваляюць перадаваць па 44 тэлеканалы – па восем сацыяльных і 36 камерцыйных. Цяпер зона дзеяння станцый поўнасцю пакрывае тэрыторыю нашага раёна, а таксама суседніх з ім. Як адзначаюць работнікі Стаўбцоўскага вузла электрасувязі, дзякуючы сучаснаму абсталяванню станцый, а таксама пракладзеным да аб’ектаў валаконна-аптычным лініям сувязі, тэлепрагляд стаў для жыхароў раёна не толькі разнастайным, а і больш якасным.

Неабходна заўважыць, што на працягу лета для жыхароў Стоўбцаў дзейнічала акцыя па бясплатным падключэнні да эфірнага тэлебачання. Акцыя прайшла паспяхова – водгук на яе быў масавым, шырокім. З надыходам восені актуальнай можа быць такая паслуга, як «Бацькоўскі кантроль» – магчымасць блакіраваць непажаданыя для прагляду дзяцей сайты і рэсурсы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *