Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 7-33-87, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

Жыхары раёна звяртаюцца з пытаннем, дзе можна набыць пясок і іншыя аналагічныя будаўнічыя матэрыялы.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Алясандр Цывака, набыць пясок можна без праблем у дарожных арганізацыях раёна.

Так, ДРБУ № 135 прапануе пясок, пясчана-гравійную сумесь, бутавае каменне, а таксама паслугі па перавозцы і арэндзе дарожна-будаўнічых механізмаў (тэлефон для даведак – 5-57-37, прыёмная, 5-41-02, бухгалтэрыя). Пясок сеяны 2-га класа, пясчана-гравійную сумесь і паслугі па дастаўцы, а таксама паслугі дарожна-будаўнічай тэхнікі прапануе і філіял ДБУ № 29 ААТ «ДБТ № 7» (тэлефон для даведак – 3-95-66). Філіял ДЭУ № 62 таксама рэалізуе пясок, аказвае ўсе названыя вышэй паслугі (тэлефон для даведак – 5-10-32).

Дастаўка матэрыялаў ажыццяўляецца пасля іх выпіскі і аплаты і, як падкрэслілі ва ўсіх трох арганізацыях, фактычна ў той жа дзень або назаўтра.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *