Зварот Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый да жыхароў Мінскай вобласці ў сувязі з прадстаячымі выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Нумары Тэма тыдня

Паважаныя жыхары Міншчыны, дарагі землякі!

2015 год – асаблівы. Гэта не толькі год 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Год моладзі, але і год выбрання беларускім народам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Цяперашняя выбарчая кампанія праходзіць у няпростай эканамічнай сітуацыі як у свеце, так і ў нашай краіне. Разам з тым, па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2014 год сталічная вобласць выйшла на лідзіруючыя пазіцыі і занесена на рэспубліканскую Дошку гонару. Паказчыкі першага паўгоддзя 2015 года таксама выклікаюць пэўны аптымізм.

Нягледзячы на анамальныя ўмовы надвор’я працаўнікі Міншчыны праявілі сапраўды найвышэйшую арганізаванасць, майстэрства, творчасць і прафесіяналізм. Яны намалацілі больш за два мільёны тон збожжа і перасягнулі ўзровень мінулага года. Гэта чацвёртая частка ўсяго сабранага ўраджаю ў рэспубліцы.

У нас сапраўды ёсць усе падставы сказаць выбаршчыкам, што тыя дасягненні, якія  мы сёння маем на «астраўку міру і спакою», якім з’яўляецца наша краіна, – ёсць вынік эфектыўнай работы дзеючай прэзідэнцкай улады і ўсяго беларускага народа.

Сёння, калі многія краіны скалынаюць палітычныя канфлікты і ваенныя сутыкненні, галоўнай задачай для ўсіх нас з’яўляецца забеспячэнне міру, супрацоўніцтва і згоды ўсіх палітычных і грамадскіх сіл нашай дзяржавы, іх узаемнай павагі і даверу. Усякая дэстабілізацыя ўнутрыпалітычнага жыцця краіны можа парушыць баланс палітычных сіл і прывесці да непрадказальных наступстваў.

Паважаныя выбаршчыкі! Мы заклікаем вас праявіць актыўнасць, грамадскую свядомасць і адказнасць за лёс сваёй краіны, зрабіць важны і лёсавызначальны выбар, які працягне курс на далейшую перспектыву сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, паляпшэння жыцця чалавека працы, захавання стабільнасці, міру і згоды ў грамадстве.

Мы выступаем супраць любых праяў нецярпімасці і палітычнага экстрэмізму.

Толькі сумеснымі намаганнямі і практычнай работай кожнага працаўніка і грамадскасці Міншчыны мы зможам адолець любыя цяжкасці і выйсці на новыя эканамічныя рубяжы.

Верым, што ў гэты важны гістарычны момант вы зробіце правільны выбар на карысць і дзеля нашай Айчыны.

 М. ХУДАЯ, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *