Інавацыі. Інвестыцыі. Ініцыятыва

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

НОВЫЯ ШТРЫХІ ДА ІМІДЖУ

Тэмпы, з якімі цэнтральная раённая бальніца з установы  шэрага непрыгляднага выгляду пераўтвараецца ў сучасную прывабную, уражваюць усіх. Пад кіраўніцтвам галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Святланы Глебка, дзякуючы яе настойлівасці, ініцыятыве, уменню давесці пачатае да канца і арганізаваць людзей на добрую справу, на рэканструкцыю і рамонт памяшканняў і будынкаў у райцэнтры і сельскай мясцовасці за шэсць месяцаў бягучага года гаспадарчым спосабам асвоена тры мільярды рублёў. Наведвальнікі паліклінікі і бальніцы самі маглі пераканацца, што іх не пазнаць.

За гэтыя некалькі месяцаў адрамантаваны паліклініка, жаночая кансультацыя, хірургічнае і інфекцыйнае аддзяленні, будынкі Дзераўнянскай і Рубяжэвіцкай участковых бальніц, Залужскага, Тонаўскага, Рочавіцкага фельчарска-акушэрскіх пунктаў, добраўпарадкавана тэрыторыя цэнтральнай раённай бальніцы. Паралельна праяўляецца клопат аб рамонце жылля, якое будзе выдзелена медыцынскім работнікам.

Нададзена ўвага стварэнню камфортных бытавых умоў – абсталяваны пакой для медыцынскіх работнікаў, дзе ёсць мікрахвалевая печ і халадзільнік. Для персаналу медыцынскай установы закуплена спецадзенне.

Рамонтныя работы працягваюцца. Заканчваецца рамонт радзільнага аддзялення, па аснашчанасці і ўмовах аказання медыцынскай дапамогі яно прэтэндуе стаць міжраённым.

     На першым паверсе паліклінікі па суседству з рэгістратурай адкрываецца аддзяленне прафілактыкі, укамплектаванае пасля рамонту новай мэбляй і неабходным абсталяваннем для правядзення даўрачэбнага абследавання наведвальнікаў паліклінікі.

Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы – абавязковая ўмова развіцця цэнтральнай раённай бальніцы, каб ісці ў нагу з часам. Бягучы год стаў адметным на важкія набыткі. Усяго на гэтыя мэты за шэсць месяцаў затрачана каля 600 мільёнаў рублёў.

За сродкі мясцовага бюджэту набыты вакуумная стаматалагічная станцыя, гастрафібраскоп, пажарныя апавяшчальнікі. Па праграме дэмаграфічнай бяспекі закуплены электракардыёграфы 6-канальныя. З фінансавай падтрымкай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на суму 75 мільёнаў рублёў бальніца папоўнілася інгалятарам кіслародным, медыцынскім маніторам, электродамі для часовай стымуляцыі.

Пазабюджэтныя сродкі, заробленыя аказаннем платных паслуг, таксама добрая падтрымка ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. У гэтым годзе, напрыклад, скарыстана 215 мільёнаў рублёў для набыцця камп’ютарнай тэхнікі, прафесійнай акустычнай сістэмы з мікрафонам, праграмнага забеспячэння для аўтаматызацыі рабочых месцаў тэрапеўтаў, электроннай рэгістратуры, апарата для кампрэсійнай тэрапіі «Лімфамат», які карыстаецца вялікім попытам у наведвальнікаў бальніцы.

Да канца года радасць медперсаналу прынясе і іншае новае абсталяванне, якое плануецца закупіць.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ПЛАНТАЦЫЯ БУДУЧАГА

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу – быў арганізаваны спецыяльны прэс-тур  у Стаўбцоўскі доследны лясгас.

Журналісты рэспубліканскіх СМІ азнаёміліся з работай аўтаматызаванай сістэмы відэаназірання па папярэджанні пажараў, якая ўстаноўлена ў Апечкаўскім лясніцтве.

Цікавасць уяўляла і першая ў рэспубліцы ўнікальная энергетычная плантацыя кланіраванай бярозы, створаная ў 2012 годзе. Паводле слоў галоўнага ляснічага Уладзіміра Зялёнкі, на гэтай плантацыі будучага бяроза «саспее» на 20 гадоў раней звычайнага.

У дрэаваапрацоўчым цэху ў Акінчыцах журналістаў цікавіла вытворчасць паліўных гранул. З усім цыклам атрымання пелет удзельнікаў прэс-тура азнаёміў галоўны інжынер лясгаса Генадзь Шпілеўскі.

Такім чынам, Стаўбцоўскі доследны лясгас у многіх накірунках з’яўляецца першапраходцам па ўкараненні новых тэхналогій.

 

МАГАЗІН СТАЎ ЦЭНТРАМ

Можна звярнуць увагу на тое, што некаторыя магазіны  райцэнтра ператварыліся ў маленькія гандлёвыя цэнтры.

Паказальным у гэтым плане з’яўляецца «Дзіцячы свет». У прасторным адрамантаваным светлым памяшканні мірна суседнічаюць сам дзіцячы магазін, аддзел «Свет касметыкі», філіял цэнтра банкаўскіх паслуг № 624 ААТ «ААБ «Беларусбанк», камерцыйная аптэка.

Так рацыянальна размеркаваўшы вытворчую плошчу, райспажыўтаварыства папаўняе свой рахунак даходамі ад арэнднай платы і прыцягвае наведвальнікаў у ведамасныя магазіны. Гадавы рознічны тавараабарот магазіна «Дзіцячы свет», напрыклад,  складае больш за пяць мільярдаў рублёў.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *