Інтэрнат – сапраўдны міні-гарадок

Нумары Соцыум

Калі ў Стоўбцы прыязджае новы спецыяліст або кіраўнік прадпрыемства, праблемы з тым, дзе яго пасяліць, не існуе. Самы аптымальны варыянт – добраўпарадкаваны інтэрнат філіяла ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод». Месца гэтае мае сацыяльную скіраванасць яшчэ і таму, што ў перыяд правядзення выбарчых кампаній тут традыцыйна месціцца ўчастковая камісія Заводскага ўчастка.

У свеце дзіцячых калясак

На ўваходзе ў інтэрнат сустракаюць непрыступныя дзверы з кодавым замком. Перад жыльцамі, у якіх з сабою чып-ключ, яны раскрываюцца без праблем. Замест кансьержкі – дзяжурны вахцёр. Аднак рабочае месца яго ўстроена так, што нельга і наракаць: умовы ёсць і для працы, і для адпачынку. Прасторны хол здзіўляе сучаснай аддзелкай. Дарэчы, непасрэдна з яго можна трапіць… у магазін тавараў першай неабходнасці, адкрыты заводам некалькі гадоў таму. І – поўная нечаканасць – прыемна шакіруе калясачная. Яна дастаткова аб’ёмная, а месца каляскам усё роўна не хапае, яны ўшчыльную прысунуты адна да адной…

– На даны момант у нас пражываюць 617 чалавек, з іх 234 дзіцяці і, у прыватнасці, 146 дашкольнікаў, 15 шматдзетных сем’яў. Сёлета яшчэ пяць сем’яў прэтэндуюць атрымаць гэты статус. Таму ў нас павышаны попыт на паляпшэнне жыллёвых умоў, гэта значыць, на вялікія пакоі, блокі, – заўважае загадчыца інтэрната Зінаіда Савіцкая.

Сярод пражываючых у ведамасным інтэрнаце сем’і не толькі маторнікаў, а і працаўнікоў іншых арганізацый раёна, якія звярнуліся да кіраўніцтва завода з адпаведным хадайніцтвам. Такіх арганізацый ужо 24! 

– Людзі задаволены ўмовамі пражывання, – адзначае Зінаіда Савіцкая. – Круглы год – гарачая вада. Зімою – цёпла. Да паслуг жыльцоў – дзіцячы пакой з мэбляй і цацкамі. Ёсць асобны пакой для тэніса. Яшчэ адзін пакой – для заняткаў у гуртках са спецыялістамі Стаўбцоўскага цэнтра творчасці дзяцей і падлеткаў. Пад вокнамі – спартыўныя пляцоўкі. І актавая зала не пустуе. Праўда, цяпер яна на рамонце…

Трэба сказаць, што рамонт у інтэрнаце не перапыняецца ўсе апошнія дзесяць гадоў, як узначаліла інтэрнат «будаўнік» Зінаіда Савіцкая. На гэты ўчастак Зінаіду Сафронаўну перавялі з завода, дзе яна працавала ў аддзеле капітальнага будаўніцтва. Дзякуючы гэтаму падраздзяленню (узначальвае яго Станіслаў Ланкевіч) ды абслуговаму персаналу інтэрната і праводзіцца тут пераважная большасць рамонтаў, работ па пажарнай бяспецы, захаванні санітарных і іншых нормаў. Распачаліся пераўтварэнні, як мы ўжо звярталі ўвагу, з «візітнай карткі» –  уваходнай групы.

Пра электрапліты і суботнікі

– Мяняем вокны. Пакоі рамантуем. Хочам уцяпліць фасад, – дзеліцца суразмоўца бліжэйшымі планамі.

Жылы комплекс з двух пяціпавярховых карпусоў і блока абслугоўвання паміж імі, аснашчанага магазінам, – гаспадарка салідная, якая патрабуе ад завода і адпаведных сродкаў на рамонт і ўтрыманне. Абслугоўвае гэтую клопатную гаспадарку  невялікі, але дружны калектыў работнікаў інтэрната.

«Правай рукой» Зінаіды Сафронаўны з’яўляецца Рыта Пяткевіч – вопытная загадчыца гаспадаркі. У інтэрнаце працуюць чатыры прыбіральшчыкі памяшканняў, пяць дзяжурных вахцёраў і дворнік. Для некаторых з іх, як, напрыклад, вахцёра Валянціны Ялоза, месцы працы і жыхарства – супадаюць. Падчас агляду інтэрната мне не прамінулі заўважыць, што Валянціна на сваім трэцім паверсе першага корпуса выбрана старшай па кухні – кухня ззяе чысцінёю! Між іншым, у інтэрнаце налічваецца аж два дзясяткі кухняў, на кожнай – чатыры электрапліты.

– Усе – у рабочым стане, – не без гордасці падкрэслівае Зінаіда Савіцкая. – Мы стараемся не толькі падтрымліваць працаздольнасць нашага абсталявання, а і эканоміць рэсурсы. Не дапускаем уцечкі вады. Паўсюдна ўстаноўлены лічыльнікі. Дзяжурны вахцёр сочыць за начным адключэннем электрапліт і асноўнага асвятлення. Звычайныя лямпачкі замяням у ходзе рамонтаў на энергазберагальныя. Ды і самі жыльцы ў плане лямпачак нярэдка праяўляюць ініцыятыву. Гэтай ініцыятывы, актыўнасці ад жыльцоў хацелася б пабольш. Каб яны былі больш лёгкімі на пад’ём і не ігнаравалі суботнікі, проста цанілі тое, што для іх зроблена.           

Грамадскі савет

Інтэрнат нагадвае своеасаблівы міні-гарадок – з пэўнымі правіламі, традыцыямі і праблемамі. Адна з праблем, да прыкладу, –дэфіцыт машынамесцаў на аўтастаянцы, што суседнічае з інтэрнатам. У некаторых сем’ях жыльцоў – па 2-3 машыны… Большасць ладзіць свой побыт з дапамогай мультыварак, пральных машын і іншых сучасных прыбораў. У «жыроўках» жыльцоў – і плата за паслугі інтэрактыўнага тэлебачання, высокахуткасны інтэрнэт, падведзеныя сувязістамі ў кожны пакой. Гэта ўсё гаворыць пра высокі матэрыяльны дабрабыт сем’яў. Маральны ж – залежыць ад мікраклімату, ладу жыцця бацькоў і дзяцей і т. п.

– Ёсць сем’і з непаўналетнімі дзецьмі, якія правяраюць міліцыя, камісіі розныя, – прызнаецца Зінаіда Савіцкая. – Мы стаім на варце спакою сваіх жыльцоў, стараемся не дапускаць з іх боку грубых парушэнняў. На парушальнікаў правілаў пражывання ўздзейнічаем сваімі сродкамі.

Найбольш дзейсны з іх – грамадскі савет інтэрната, у які ад кожнага паверха дэлегіраваны свой прадстаўнік. На савеце часцей за ўсё прыходзіцца абмяркоўваць пытанні своечасовай уборкі месцаў агульнага карыстання. Калі хтосьці не прыслухоўваецца да патрабаванняў членаў савета, яго выклікаюць на пасяджэнне жыллёвай камісіі на завод, які з’яўляецца ўласнікам інтэрната. І зусім адзінкавыя выпадкі, калі прыходзілася звяртацца з іскам у суд, бо, як правіла, пры скасаванні працоўнага дагавора людзі добраахвотна вызваляюць месца ў інтэрнаце. 

Жыльцы ў інтэрнаце мяняюцца, у тым ліку і па вельмі прыемнай прычыне – калі перасяляюцца ва ўласную кватэру ці дом, і пры гэтым пакідаюць добрую памяць аб сабе і самі жывуць з такімі ж успамінамі пра гады, праведзеныя ў інтэрнаце.    

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

На здымках: гаспадыня інтэрната Зінаіда Савіцкая; сучасны стыль – з хола; вопытныя работнікі – загадчыца гаспадаркі Рыта Пяткевіч (справа) і дзяжурны вахцёр Інеса Васілеўская; інтэрнат складаецца з двух карпусоў.

Фота аўтара

 

НЕ ПРОСТА СУСЕДЗІ

Вечарам 15-га верасня ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні ў адным з дамоў па вуліцы Варашылава ў Стоўбцах.

– З-за няспраўнасці электрасетак адбылося кароткае замыканне на ўводзе ў дом, з яго гарышча пайшоў дым. А ў доме пражывае адзінокая пажылая жанчына, – расказала інспектар Таццяна Тарасевіч.

Чым бы закончылася гэтае здарэнне, невядома, калі б не граматныя і хуткія дзеянні суседзяў – Станіслава Луцэвіча і Паўла Туміловіча. Мужчыны, убачыўшы на гарышчы дым, узняліся туды па лесвіцы. Плавілася накрыўка ўводнага прыстасавання, заняліся апілкі… Імгненна ацаніўшы абстаноўку, яны кінуліся па ваду і патушылі небяспечны ачаг. Такім чынам, да прыбыцця пажарных падраздзяленняў загаранне было ліквідавана.

Станіслаў Луцэвіч і Павел Туміловіч зрабілі вельмі значную справу – выратавалі ад магчымага няшчасця гаспадыню дома, збераглі ад страт яе маёмасць. Станіслаў Луцэвіч працуе вадзіцелем райспажыўтаварыства, Павел Туміловіч – на пенсіі. Яны паступілі як добрыя суседзі, як сапраўдныя мужчыны. Жыхары вуліцы Варашылава расказалі і пра такі прыклад добрасуседства: сям’я Туміловічаў дапамагае пажылой жанчыне спраўляцца са штодзённымі праблемамі.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *