Больш як 86 працэнтаў насельніцтва Беларусі плануе прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах

Выбары 2015 Нумары

image_pdfimage_print

Больш як 86 працэнтаў насельніцтва Беларусі плануе прыняць удзел у маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах. Аб гэтым сведчаць даныя сумеснага сацыялагічнага даследавання Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра і Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Згодна з атрыманымі ў ходзе даследавання данымі, аб правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка 2015 года ведае практычна ўсё насельніцтва краіны (96,7 працэнта).

Вынікі сацыялагічных апытанняў паказваюць, што 86,2 працэнта насельніцтва рэспублікі плануе прыняць удзел у маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах: на адпаведнае пытанне 72 працэнты апытаных адказалі «так», 14,2 працэнта – «хутчэй так».

Сярод прычын, якія падахвочваюць грамадзян удзельнічаць у выбарах Прэзідэнта, 67,7 працэнта рэспандэнтаў назвалі грамадзянскі абавязак. Кожны трэці (33 працэнты) пойдзе на выбарчыя ўчасткі, каб выказаць сваё меркаванне, стаўленне да сітуацыі ў краіне.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *