Заўсёды з «Праменем»

Нумары Соцыум

Раённая газета «Прамень» за плячыма мае шаноўны ўзрост. Не буду нагадваць гісторыю газеты, але яна сапраўды багатая. Сёння газета стала сучаснай поўнакаляровай, аб’ёмам 24 старонкі ў тыдзень. Я з’яўляюся пастаяннай падпісчыцай газеты. Яшчэ мае бабуля і дзядуля зачытваліся «раёнкай». Лёс распарадзіўся так, што я жыву ў горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласці. Я часта заходжу на сайт газеты, але жывое слова «раёнкі» не можа замяніць нават інтэрнэт. Я вельмі люблю сваю краіну, свае Асіповічы, але Стоўбцы ў маім сэрцы – назаўсёды. Люблю вашу газету «Прамень», бо яна на роднай беларускай мове. Калі чытаю радкі «Мой родны кут, як ты мне мілы…», слёзы радасці з’яўляюцца на вачах: радасці за сваіх землякоў, за перамогі Стаўбцоўшчыны. Я люблю газету «Прамень», бо яе ствараюць людзі неабыякавыя, апантаныя сваёй справай (увесь калектыў без выключэння). Як не захапляцца «Альбуцкім куфэркам», «Панямонню», «Коласаўскай крынічкай», «Сям’ёй»?! Матэрыялы лёгка чытаюцца, цікава напісаны. Мне не патрэбны рэспубліканскія і абласныя газеты: пра ўсе навіны рэспублікі, Міншчыны я прачытаю ў «Прамені».

З якой павагай і любоўю напісаны матэрыялы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, якія расказваюць пра сучаснае жыццё Стаўбцоўскага краю. Часта прыводжу ў прыклад газету «Прамень» Стаўбцоўскага раёна сваім землякам. Усе ў захапленні. Абяцаю: «Прамень» будзе заўсёды са мной!

Свяці, мой «Прамень»! Трымайся! Будзь на плыні часу.

Наталля Магамедава, г. Асіповічы

Ад рэдакцыі. Дзякуй за шчырыя словы. Рады, што наша газета дастаўляе хвіліны радасці і задавальнення. Паважаныя падпісчыкі! Заставайцеся з «Праменем»!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *