Аншлаг у завадчан

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

Пры поўнай зале ўшанаваны перадавікі вытворчасці Навасвержанскага лесазавода з нагоды нядаўняга прафесійнага свята работнікаў лесу.

Па традыцыі, на свята былі запрошаны ўсе працаўнікі лесазавода, ветэраны працы і іх сем’і, новасвяржане. Мясцовы Цэнтр культуры сабраў паўнюткую залу. Такога аншлагу, як зазначыла старшыня прафсаюзнага камітэта завода Станіслава Пархімовіч, даўно ўжо не было.

Са словамі віншаванняў да лесазавадчан звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака, які ўручыў Ганаровую грамату і Падзяку старшыні райвыканкама начальніку аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і маркетынгу Алене Чарнавус і сарціроўшчыку матэрыялаў і вырабаў з драўніны Ларысе Гумен. Са словамі падзякі калектыву за супрацоўніцтва і дапамогу звярнуўся старшыня Навасвержанскага сельвыканкама Анатоль Богдан. Дырэктар прадпрыемства Васіль Дзейчык перадаў прысутным свае віншаванні і віншаванні ад кіраўніцтва канцэрна «Беллеспаперапрам». Ад канцэрна былі ўручаны граматы загадчыку склада гатовай прадукцыі Надзеі Бондаравай і трактарысту на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Дзмітрыю Жыгалковічу.

Вялікая група працаўнікоў узнагароджана дырэкцыяй і прафсаюзным камітэтам прадпрымства. Сярод іх  – аператар на аўтаматычных і паўаўтаматычных лініях дрэваапрацоўкі Іван Босы, начальнік вытворчасці Ала Гаўрыловіч, вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу Сяргей Гарбатоўскі, вадзіцель пагрузчыка Уладзімір Рудакоўскі, кладаўшчык склада сыравіны і гатовай прадукцыі Вольга Цішкевіч, станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў Казімір Бурдукевіч і Валянцін Гаўрыловіч, майстар парасілавой гаспадаркі Генадзь Макаранкаў, слесар-рамонтнік Леанід Новік, сарціроўшчык матэрыялаў і вырабаў з драўніны Мікалай Садоўскі, вадзіцель пагрузчыка Сяргей Станкевіч. Да прафесійнага свята ўсе работнікі калектыву былі адзначаны прэміяй.      

Творчы падарунак завадчанам зрабілі артысты Навасвержанскага Цэнтра культуры і яго знакаміты народны ансамбль народнай песні «Панямонь», вучні мясцовай школы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *