З падзячным малебнам

Духоўная і гістарычная спадчына Нумары

У мінулую нядзелю ў нашым горадзе завяршыў работу фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь» – духоўна-асветніцкі праект Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. На цырымоніі ўрачыстага закрыцця праграмы многія прызнаваліся, што не хочацца развітвацца з фестывалем, які даў магчымасць пабыць на духоўна-асветніцкіх мерапрыемствах, паглядзець дабрачынныя фільмы ў кінатэатры, атрымаць асалоду ад канцэрта царкоўнага звону і выканальніцкага майстэрства на баяне ў раённым Цэнтры культуры, паглядзець спектаклі лялечнага тэатра. На памяць аб гэтым светлым душэўным мерапрыемстве ў многіх застануцца прыгожыя рэчы манастырскіх майстэрняў, кнігі і відэадыскі. Увесь горад хадзіў на выставу па манастырскі хлеб – яго не паспявалі завозіць.

І благачынны прыходаў Стаўбцоўскай акругі протаіерэй Аляксандр Марцінчык ва ўнісон настрою прысутных сказаў, што гэты тыдзень праляцеў вельмі хутка. Было адзначана, што мерапрыемствы прайшлі на высокім узроўні, удзельнічаючы ў іх, кожны мог дакрануццца да духоўных вытокаў нашай веры. Благачынным была выказана вялікая ўдзячнасць райвыканкаму за садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні фестывалю. Айцец Аляксандр благаславіў працу сясцёр манастыра, арганізатараў выставы – усіх, хто мае дачыненне да правядзення фестывалю праваслаўнай культуры, які нясе важную нарузку ў справе аздараўлення грамадства.

Прадстаўнік райвыканкама – намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  С. А. Жыбуль таксама падзякавала арганізатарам фестывалю за такую насычаную, змястоўную праграму, выказала спадзяванне, што супрацоўніцтва са Свята-Елісавецінскім манастыром будзе працягвацца, таму што такі фестываль выконвае важную задачу – садзейнічае адраджэнню праваслаўнай культуры ў Беларусі, духоўна-маральнаму выхаванню і асвеце, умацаванню ў праваслаўнай веры. Прамоўца запрасіла фестываль «Кладезь» зноў прыехаць у наш горад, каб гэтая традыцыя не спынялася.

Айцец Аляксандр звярнуўся да прысутных з заклікам не забываць дзякаваць Творцу нашаму, Які Сваёй міласэрнасцю садзейнічаў усім, каб мерапрыемства, што праходзіла, было карысным для выратавання душы. Быў адслужаны падзячны малебен.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *