Жывёлагадоўля

Нумары Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print

ЗАЦІКАЎЛЕНЫ Ў СУПРАЦОЎНІЦТВЕ
Напрыканцы студзеня восем сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна – ААТ «Жацерава», «Радзіма Якуба Коласа», «Дзераўное», «Радзіма Дзяржынскага», «Аталезь-агра», «Вішнявецкі-агра», «Рубяжэвічы» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» – заключылі дагаворы на пастаўку камбікармоў з ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў». Спажыўцы атрымаюць 57 тон камбікорму КР-1 і КР-2 для цялят і 380 тон КР-61 – для дойнага статка. Вішняўчанам плануецца паставіць каля тысячы тон камбікорму для кармлення свіней. Пастаўшчыкі зацікаўлены ў супрацоўніцтве і возьмуць на сябе транспартныя расходы. Прадукцыя будзе завезена ў сельгаставарыствы аўтамашынамі камбіната.

ЛЕПШЫМ – У ПАДАРУНАК ТОРТЫ
У студзені аддзелам жывёлагадоўлі райсельгасхарча сумесна са спецыялістамі раённых зааветэрынарных службаў праводзяцца куставыя нарады з удзелам дырэктараў таварыстваў, галоўных ветурачоў, галоўных заатэхнікаў і загадчыкаў фермаў. А іменна, падводзяцца вынікі работы галіны за мінулы год, разглядаюцца пытанні ўзнаўлення дойных статкаў і невытворчага выбыцця буйной рагатай жывёлы. Правяраецца санітарны стан жывёлагадоўчых і бытавых памяшканняў, прыфермскай тэрыторыі. Калектыў лепшай у гэтым плане фермы адзначаецца сувенірам. Камісія пабывала з узаемаправеркамі ў ААТ «Агранёманскі» і «Жацерава», «Рочавічы» і «Рубяжэвічы», «Каганец» і «ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». За належнае ўтрыманне аб’ектаў атрымалі ў падарунак торты работнікі МТФ «Засулле», «Заямнае», «Русакі» і «Жацерава». А вось працаўнікі МТФ «Ячонка», «Рочавічы», «Скамарошкі» за безгаспадарчасць «узнагароджаны» венікамі.
– Такія праверкі будуць праводзіцца штомесячна ва ўсіх гаспадарках, – сказала начальнік аддзела жывёлагадоўлі райсельгасхарча Галіна Шуранкова, – а прызы за добраўпарадкаванне стануць ямчэйшымі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *