Бабіна лета сплятаюць павучкі

Нумары Стаўбцоўшчына - родны край

Цяплюткі, шчодра адораны сонейкам перыяд верасня, а то і кастрычніка, а часам нават і лістапада, нібы прыроднае вяртанне-настальгія па збегшым за каляндарны далягляд лецейку, здаўна пяшчотна называюць бабіным летам. Магчыма таму, што менавіта ў гэтыя пагодлівыя дзянькі восені жанкі, зжаўшы хлебныя палеткі, убраўшы гародніну, маглі крыху адпачыць, перадыхнуць, пацешыцца цёплымі днямі. А яшчэ параўноўвалі гэты летні адгалосак з жанчынай-саракагодкай, якая абуджана другой маладосцю.

 Такое восеньскае вяртанне лета – сонечную пацеху для цела і душы – нельга ўявіць без густых нітак павуціння,  што ў  гэты час плыве над пажоўклым долам. Здаецца,  шматлікія павучкі, густа аблытаўшы сваімі кроснамі прыволле, імкнуцца затрымаць як мага даўжэй цяпло, схаваць ад падступаючых халадоў маляўнічыя прасторы.  

 Васіль Зянько, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *