Нашы кантактныя тэлефоны: 5-44-47, 5-33-63, SMS – 8-029-663-54-05

На сувязі - рэдакцыя Нумары

телеф трубка
Зінаіда Бурдзілоўская акрэсліла праблему са станам дарогі ад Аталезі да Зуберава. Ёй даводзіцца часта наведваць сваю маці, інваліда І групы. Як гаворыць З. Бурдзілоўская, дарога такая разбітая, што даехаць на легкавой машыне вельмі няпроста. У вёсцы ж пражываюць у асноўным людзі пенсіённага ўзросту, за якімі патрэбны асаблівы догляд. Дарога ж гэтая не на лясны хутар, каб быць у такім нежыццёвым стане.
Стаўбчанін Мікалай Мяжынскі пацікавіўся: «Дзе ў горадзе можна здаць бутэлькі ад гарэлкі завода «Крышталь»?» З гэтым пытаннем мы звярнуліся да старшыні праўлення райспажыўтаварыства Віктара Галоўкі і атрымалі такі адказ: «Тару абавязаны прыняць тыя прадпрыемствы гандлю, якія прадаюць гарэлку гэтага вытворцы. Стаўбцоўскае райспажыўтаварыства не мае дагавору з заводам «Крышталь», мы не ажыццяўляем продаж спіртных напіткаў з такім брэндам».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *