СМІ ствараюць роўныя ўмовы ўсім кандыдатам у прэзідэнты для інфармавання аб сваіх праграмах

Выбары 2015 Нумары

Беларускія СМІ паспяхова спраўляюцца з задачай стварэння роўных умоў усім кандыдатам у прэзідэнты для данясення да грамадзян іх перадвыбарных праграм. Аб гэтым заявіла журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

«Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў вызначыла абавязкі СМІ ў выбарчай кампаніі. І галоўнае – СМІ абавязаны стварыць роўныя ўмовы ўсім кандыдатам для таго, каб іх перадвыбарныя праграмы былі вядомы кожнаму грамадзяніну Беларусі, каб кожны мог аддаць свой голас за таго або іншага кандыдата, зрабіць свой усвядомлены выбар. І я лічу, што з гэтай задачай наша інфармацыйная прастора спраўляецца паспяхова», – сказала міністр.

Паводле яе слоў, сёння створаны роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты. Праграмы кандыдатаў апублікаваны, у планавым рэжыме ідзе работа па выступленнях па тэлебачанні і радыё.

Гаворачы ў цэлым аб нацыянальным інфармацыйным полі краіны, Лілія Ананіч адзначыла, што гэта не толькі цэнтральныя газеты і цэнтральныя тэлеканалы, але і рэгіянальныя СМІ і інтэрнэт-прастора. «Сёння няма няхваткі ў інфармацыі. Вынікі сацыялагічных даследаванняў сведчаць аб тым, што ў выбарах маюць намер прыняць удзел больш як 85 працэнтаў беларусаў. Гэта пацвярджае, што актыўна ідзе кампанія па выбарах у прэзідэнты. Цяпер ідзе агітацыйны перыяд і задача СМІ не ўпусціць галоўнага, каб яшчэ і яшчэ раз нагадаць грамадзянам краіны, выбаршчыкам, аб тым, што трэба прыйсці на выбары, аддаць свой голас за будучае Беларусі», – рэзюмавала міністр.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *