Пад эгідай БРСМ

Год моладзі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

МАЯ СТАЎБЦОЎШЧЫНА

На мінулым тыдні пад эгідай БРСМ стартавала віртуальная flash-акцыя – «За будучае незалежнай Беларусі».

– У рамках акцыі мы размясцілі ў сацыяльных сетках, у групах «Вконтакте», Twitter, Instagram інфармацыю для моладзі – аб дасягненнях нашага рэгіёна за апошнія гады, – расказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Інфармацыя аздоблена фотаілюстрацыямі славутых мясцін Стаўбцоўшчыны. У першую чаргу гэта выявы Коласавых мясцін, радзімы Ф. Э. Дзяржынскага.

Абнаўленне фотаматэрыялаў і папаўненне інфармацыі вядзецца кожны дзень. Акрамя таго, фатаграфіі пазначаюцца хэштэгамі – значкамі, адно націсканне на якія дазваляе атрымліваць усе навіны на зададзеную тэму. Сярод розных тэмаў папулярнасць у карыстальнікаў сетак набываюць такія, як «Мая Беларусь», «Я патрыёт», «Мой выбар» і іншыя.

 

ЯБЛЫК З АРНАМЕНТАМ

На гэтым тыдні на цэнтральных вуліцах нашага горада моладзь дзялілася з прахожымі яблыкамі – сімвалам сваёй грамадскай арганізацыі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

– Не здзіўляйцеся, калі валанцёры прапаноўваюць вам яблык, упрыгожаны чырвона-зялёнай стужачкай з нацыянальным арнаментам. Менавіта яго можна назваць і адметнасцю патрыятычнай акцыі БРСМ «За будучае незалежнай Беларусі», што праходзіць гэтымі днямі, – зазначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Сэнс акцыі – у значнасці голасу маладых, у інавацыйнай ролі моладзі ў развіцці грамадства, будучага нашай суверэннай і незалежнай краіны. Як мы памятаем з 42-га з’езда грамадскага аб’яднанна БРСМ (ён прайшоў у сёлетнім студзені), пачыналася ўсё з яблыневага цвету, гэта значыць, з планаў, мараў і надзей. Паступова яны ўвасабляліся ў жыццё, змяняючы яго і адкрываючы новыя магчымасці,  і, з надыходам восені, стаў відавочны плён сумесных намаганняў. Яблыкі ў руках членаў раённай арганізацыі БРСМ – гэта і «ўраджай» сёлетняга Года моладзі, яго набыткаў, дасягненняў нашай краіны.

Моладзь Стаўбцоўшчыны будзе браць удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Як заўсёды, гэта будзе работа на выбарчых участках у складзе выбарчых камісій і ў якасці назіральнікаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Анастасіі КАЛОДЗІНСКАЙ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *