Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка прыняў удзел у 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН

Нумары Тэма тыдня

image_pdfimage_print

Прэзідэнт Беларусі 27 і 28 верасня выступіў з трыбуны Генасамблеі ААН, выклаўшы нацыянальную пазіцыю Беларусі па ўстойлівым развіцці і прадставіўшы падыходы краіны да вырашэння актуальных і найбольш вострых міжнародных праблем сучаснасці. Аляксандр Лукашэнка правёў таксама шэраг двухбаковых сустрэч з лідарамі іншых дзяржаў, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў агульнай дыскусіі 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, запэўніў, што анархіі, беззаконню і насіллю ніколі не будзе месца ў Беларусі.

«Магу запэўніць усіх, што анархіі, беззаконню і насіллю ніколі не будзе месца на беларускай зямлі, ні пад якімі лозунгамі, у тым ліку дэмакратыі! Мы даволі моцныя і ўпэўненыя ў сабе, каб не дапусціць іх прыходу да нас звонку!» – падкрэсліў беларускі лідар.

«Парадаксальна, але ў XXI стагоддзе чалавецтва ўступіла з вялікай колькасцю слабых і малаэфектыўных дзяржаў. Што такое слабая дзяржава? Гэта адсутнасць законнасці і стабільнасці, страшэнная няроўнасць і крайняя беднасць, адсутнасць матывацыі і здаровай маралі ў моладзі», – канстатаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі гэта вельмі добра разумеюць. «На працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў мы мэтанакіравана будуем суверэнную дзяржаву з сацыяльна арыентаванай эканомікай. Удзялялі і прадаўжаем удзяляць самую пільную ўвагу ўмацаванню сям’і і самарэалізацыі моладзі», – адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

«Мы маем намер будаваць роўныя, узаемавыгадныя і паважлівыя адносіны з усімі краінамі свету, – падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. – Для нас уяўляе асаблівую каштоўнасць добрасуседства і ўзаемадапамога. Таму мы імкнёмся сёння да мірнага ўрэгулявання крызісу ў нашай брацкай Украіне і ў іншых гарачых кропках планеты».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь прадоўжыць актыўную работу па процідзеянні агульным глабальным праблемам, перш за ўсё ў рамках міжнародных арганізацый. Паводле яго слоў, такія арганізацыі маюць вялікі вопыт і магчымасці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў сусветных лідараў пакончыць з войнамі і канфліктамі на планеце. Ён прапанаваў ажыццявіць ідэю інтэграцыі інтэграцый у сусветнай эканоміцы для процістаяння глабальным эканамічным пагрозам.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *