Убачыць у вучнях таленты

Адукацыя Нумары Факты, падзеi, людзi

image_pdfimage_print

Святлана Канавал выкладае англійскую мову ў сярэдняй школе № 3 г. Стоўбцы. Гэтаму прадмету цяпер нададзена значнасць, ён уваходзіць у склад абавязковых выпускных экзаменаў, што накладвае і на настаўніка, і на вучняў адказнасць у належным вывучэнні замежнай мовы.

Выпускніца СШ № 2 г. Стоўбцы  Святлана Канавал пасля заканчэння лінгвістычнага ўніверсітэта прыехала працаваць у родны горад.  Так пачаўся яе настаўніцкі лёс. Любімай прафесіі Святлана Уладзіміраўна аддае свае веды, уменні, прафесіяналізм, урочны і пазаўрочны час, сілы сваёй душы. У гэтым навучальным годзе акрамя ўрокаў англійскай мовы ў розных класах у педагога і яшчэ адзін вельмі важны ўчастак работы – класнае кіраўніцтва ў пятым «Д» класе. Яна палюбілася дзецям сваёй прыветнасцю, уменнем убачыць у кожным індывідуальнасць і дапамагчы дзіцяці раскрыць тыя якасці і здольнасці, якія закладзены ў яго Богам. Нельга не пагадзіцца са Святланай Канавал, што неталенавітых дзяцей не бывае. А талент педагога ў тым, каб убачыць у вучнях іх здольнасці.

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *