Яблык як сімвал яднання

Год моладзі Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

Што можа адчуць чалавек, калі ўсмешлівыя прыветныя дзяўчаты  прапаноўваюць яму на вуліцы з прыгожай плеценай карзінкі апетытныя чырвоныя яблыкі са стужачкай у колерах беларускай сімволікі! Зразумела, прыемна здзівіцца, парадавацца, адказаць усмешкай і пачаставацца такімі сакавітымі дарамі восені, вырашчанымі ў садзе ААТ «Вішнявецкі-агра».

На гэтым здымку вы і бачыце момант раздачы яблыкаў прахожым валанцёрамі раённага камітэта БРСМ вучаніцамі СШ № 3 г. Стоўбцы Вікторыяй Федаровіч і Аляксандрай  Цвірка. Дзякуючы ім, іншым валанцёрам і супрацоўнікам раённага камітэта БРСМ так актыўна і арыгінальна праходзіла  ў нас у раёне грамадзянская акцыя «Наш горад – наш выбар». Такім чынам, члены маладзёжнай арганізацыі выказалі сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, кансалідацыю маладзёжных сіл за будучае незалежнай Беларусі.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *