За будучыню незалежнай Беларусі

Выбары 2015 Моладзь Стаўбцоўшчыны Нумары

image_pdfimage_print

ЧАМУ Я ІДУ НА ВЫБАРЫ

Жыццё нашай краіны ў гэтыя апошнія дні перад выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь афарбавана падрыхтоўкай да такой важнай палітычнай кампаніі. Ніхто з нас не застаецца раўнадушным да галоўнай падзеі дня, аб чым засведчыла і апытанне жыхароў раёна. З якімі думкамі, настроем, чаканнямі адправяцца  яны на галасаванне?

Вольга Граковіч, праваднік паяздоў, маці дваіх дзяцей:

– Удзел у выбарах Прэзідэнта нашай краіны для нашай сям’і – свята, важная падзея. Зразумела, мы пойдзем аддаць свой голас за выбранага кандыдата. Як і кожнаму грамадзяніну нашай краіны, і мне неабыякава будучыня Беларусі, яе далейшае развіццё. Я гляджу на гэта ў першую чаргу як маці. Хачу ў далейшым бачыць стабільнасць і добрыя перспектывы. Вельмі жадаю, каб для нашых дзяцей у роднай краіне былі створаны ўмовы для паўнацэннага развіцця, каб яны раслі і выхоўваліся ў спакойнай абстаноўцы, каб ім была гарантавана бяспека. Канечне ж, мне б хацелася, каб яны атрымалі добрую адукацыю, адбыліся як патрыёты сваёй Айчыны, каб мелі гарантаванае месца працы і каб іх работа добра была аплачана. Простыя пажаданні, але як шмат гэта значыць, як важна ўсё вышэй сказанае для таго, каб чалавек адчуваў сябе шчаслівым грамадзянінам сваёй краіны.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

 

МАЛАДЫЯ ВЫБІРАЮЦЬ

Сярод значных грамадска-палітычных падзей у жыцці нашай краіны не засталося незаўважаным 95-годдзе маладзёжнага руху Беларусі.

– Свята, прысвечанае гэтай даце, прайшло ў Маладзечне з удзелам ветэранаў маладзёжнага руху і прадстаўнікоў цяперашніх маладзёжных аб’яднанняў Мінскай вобласці, – расказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

У праграму свята быў уключаны абласны этап рэспубліканскага праекта «Адкрытыя дэбаты «Выбірай. BY». Працоўную моладзь Стаўбцоўшчыны прадставіла на іх мастацкі кіраўнік Старасвержанскага Цэнтра культуры Таццяна Дзярнейка. Удзельнікі, у тым ліку і наша Таццяна, актыўна дыскутавалі на тэму – «Традыцыйны інстытут сям’і – учарашні дзень ці выратаванне будучага» і, як адзначылі пазней эксперты, адстойвалі свой пункт гледжання вельмі пераканаўча. У складзе журы знаходзілася  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сарока.      

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *