Схованка на нябёсах

Захапленні Нумары

У панядзелак ранічкай жыхары нашага раёна, каму не спалася, хто быў абуджаны цікаўнасцю, змаглі назіраць у небе  рэдкую астранамічную з’яву – поўнае зацьменне месяца. Параўноўваючы з аналагічным зацьменнем 1982 года, за чырвоныя адценні яго ахрысцілі «крывавым», а  некаторыя скептыкі – нават наканоўвалі прыход канца свету.

  Прызнаюся, што ніякіх змен на Стаўбцоўшчыне  на гэтым рэдкім світанку  не абылося  і фотаапаратам не зафіксавана. Усё было больш празаічна.

У першыя хвіліны пятай гадзіны на нязвыкла яркі месяц цёмнай шапкай пачала насоўвацца  чорная хмурынка – цень ад зямлі,    паволі хаваючы, праглытваючы круглы шар, што відзён быў на сталёвага адцення небе. Гэты прыродны «захоп» доўжыўся цэлую гадзіну. Некаторая вусцішнасць падкралася, калі на небе замест яркага свяціла застаўся малюсенькі крышанчык, нібы вугалёк, які то згасаў, то ўспыхваў між набегшых хмурынак і нахлынуўшага туману, што ўмомант завяршыў  зацьменне.

Васіль Зянько



Tagged

1 комментарий по теме “Схованка на нябёсах

  1. Васілій, дзякуй Вам за такую прыемную нечаканасць. Вы сапрўдны майстар. Плёну Вам і новых знаходак!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *