Крокі пяцігодкі

Нумары Улада. Слова. Справа

image_pdfimage_print

У 2015 годзе завяршаецца чарговы пяцігадовы этап дзяржаўнага будаўніцтва. Ужо можна падводзіць некаторыя вынікі. Газета «Прамень» сумесна з раённым выканаўчым камітэтам раскажуць чытачам аб выніках, якіх дабілася  Стаўбцоўшчына за чатыры апошнія гады. Паспрабуем вызначыць напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна ў будучым.

У бягучай пяцігодцы работа ўсіх органаў кіравання, калектываў і арганізацый накіравана на вырашэнне задач і дасягненне параметраў, устаноўленых Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011-2015 гг., зацверджанай рашэннем сесіі Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў ад 16.09.2011 № 79. Праграма распрацавана для забеспячэння ўстойлівага і эфектыўнага развіцця эканомікі, рэалізацыі сацыяльна-эканамічных прыярытэтаў раёна і галоўнай мэты бягучай пяцігодкі – росту дабрабыту і паляпшэння ўмоў жыцця насельніцтва.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Стаўбцоўскі раён знаходзіцца ў ліку буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Мінскай вобласці. Займаючы 4 % у агульнай плошчы сельгасугоддзяў Міншчыны, на працягу многіх гадоў наша доля ў абласной вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі трымаецца на ўзроўні 4,4 – 4,7 %. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 63,7 тысячы гектараў, у тым ліку 47,4 тысячы гектараў ворыва. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі ацэньваюцца ў 28,5 бала, ворыва – у 31,9 бала.

Раён спецыялізуецца на вытворчасці збожжа, цукровых буракоў, бульбы, ільну, агародніны. Характарызуецца высокім узроўнем развіцця жывёлагадоўлі.

Развіццё аграпрамысловага комплексу раёна ў 2011-2014 гадах здзяйснялася ў рамках Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2011-2015 гады і мерапрыемстваў па выкананні Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады.

У 2014 годзе сельскагас-падарчыя арганізацыі раёна прыраслі да ўзроўню 2010 года:

– па збожжы – на 108,6 %, ці + 6616 тон;

– па агародніне – у 3,5 раза, ці + 1879 тон;

– па цукровых бураках – на 107,6%, ці + 7442 тоны;

– па рапсе – у 4,3 раза, ці + 4799 тоны;

– па надоях малака – на 104,3 %, ці + 3131 тона.

Тэмп росту валавой прадукцыі за чатыры гады па сельскагаспадарчай галіне склаў 103,6 %.

За шэсць месяцаў 2015 года аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 324,3 млрд руб., што на 12,4 %, ці 35,8 млрд руб. больш за ўзровень мінулага года. Даведзенае заданне па росце валавой прадукцыі ў 107 % гаспадаркі раёна перавыканалі на 5,4 працэнтнага пункта, ці 15,5 млрд руб.

* Тэмп росту вытворчасці малака склаў 110,3 %.

* Тэмп росту вырошчвання БРЖ – 103,7 %.

* Тэмп росту вырошчвання птушкі – 114,4 %.

* Аб’ём вырошчвання  свіней вырас у 9 разоў.

На працягу ўсяго часу ішло актыўнае тэхпераўзбраенне гаспадарак. Закуплена ці набыта ў лізінг шмат сучаснай тэхнікі: трактары, збожжаўборачныя і кармаўборачныя камбайны, грузавыя аўтамабілі і шмат іншага. На набыццё тэхнікі за чатыры гады было накіравана больш за 308 млрд руб. Для апрацоўкі збожжа  пабудаваны адзін зернеачышчальна-сушыльны комплекс. За перыяд 2012-2015 гг. у раёне праведзена рэканструкцыя і мадэрнізацыя 14 МТФ, што дазволіла павялічыць размяшчэнне малочных кароў і забяспечыць сучасныя ўмовы для росту іх прадукцыйнасці, значна палепшыць умовы працы. Пры гэтым не толькі праводзілі комплекс мерапрыемстваў па ўдасканаленні тэхналогіі вытворчасці малака і утрыманні жывёлы, але і выконвалі работы па ўстаноўцы (замене) даільнага абсталявання, прыводзілі ў належны стан памяшканні даільна-малочных блокаў, кароўнікаў, цэхаў сухастою, добраўпарадкоўвалі пад’езды і праводзілі абгароджванне фермаў. Кошт рэканструкцыі склаў 132,6 млрд руб.

У адпаведнасці з рэспубліканскай праграмай развіцця малочнай галіны ў 2011-2015 гадах, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2011 года № 1678, у рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 20.06.2011 № 256 «Аб дадатковых мерах па рэалізацыі дзяржаўных праграм у вобласці сельскай гаспадаркі» ў раёне пабудавана МТФ на 600 галоў дойнага статка ў аграгарадку Вішнявец ААТ «Вішнявецкі-агра».

У бягучым годзе вядзецца будаўніцтва 10 будынкаў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы.

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ

Значная ўвага ў раёне ўдзяляецца развіццю прамысловага комплексу. На кантролі пастаянна знаходзяцца пытанні тэхнічнага пераўзбраення арганізацый, асваення новых відаў канкурэнтаздольнай прадукцыі, у тым ліку імпартазамяняльнай, павелічэння аб’ёму выпуску прадукцыі, зніжэння яе запасаў.

Рост аб’ёмаў прамысловай вытворчасці за апошнія чатыры гады склаў 218,9 %, з улікам першага паўгоддзя 2015 г. – 243,9 %, па праграме неабходна 250,6 %.

На тэрыторыі раёна прамысловую прадукцыю выпускаюць 8 арганізацый. Наменклатура выпушчанай прадукцыі розная – ад прадуктаў  харчавання да кампрэсарных станцый. За апошнія чатыры гады асноўныя прадпрыемствы правялі сур’ёзную мадэрнізацыю сваіх вытворчасцяў.

Градаўтваральным прадпрыемствам у раёне з’яўляецца філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, на якім працуюць 1105 чалавек.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 669 ад 26.05.2011, прадпрыемства вядзе будаўніцтва аб’екта «Вытворчасць высокадакладнага, высокатрывалага чыгуннага ліцця». Асноўнай мэтай рэалізацыі праекта з’яўляецца забеспячэнне вытворчасці рухавікоў ААТ «ККХ «ММЗ» высокатрывалым чыгунным ліццём, павелічэнне экспартнай складаючай выпушчанай прадукцыі і зніжэнне залежнасці ад імпарту.

У снежні 2014 года здадзены першы пускавы комплекс 1-й чаргі будаўніцтва – адліўка гільзы блока цыліндраў з аб’ёмам ліцця 8000 тон у год. Зараз вядуцца перамовы з расійскімі кампаніямі «ГАЗ» і Federal Modul аб пастаўцы загатоўкі гільзы блока цыліндраў на экспарт (300-350 тысяч штук у год).

У 2013-2014 гадах Стаўбцоўскім філіялам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» рэалізаваны інвестыцыйны праект «Арганізацыя новай вытворчасці фруктова-ягадных напаўняльнікаў для малочнай і кандытарскай прамысловасцяў, які дазваляе выпускаць фруктова-ягадныя напаўняльнікі, сокі і нектары ў сучаснай упакоўцы bag-in-box. Гэта адзіная ў рэспубліцы імпартазамяняльная вытворчасць па выпуску фруктова-ягадных напаўняльнікаў. На камбінаце распрацавана больш за 650 відаў фруктова-ягадных напаўняльнікаў.

З 2007 года РУП «Навасвержанскі лесазавод» рэалізаваў інвестпраект «Рэканструкцыя лесапільнадрэваапрацоўчага цэха з выкарыстаннем круглапільнага і фрэзерна-брусуючага абсталявання з пераапрацоўкай 80 тыс. куб. м піловачніку ў год». Зараз прадпрыемства актыўна нарошчвае аб’ёмы вытворчасці. За 2014 год выпушчана прамысловай прадукцыі на 35 млрд руб., забяспечаны тэмп росту да 2013 г. у 297,8 %.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *