«Раніца» – у мастацкім альбоме

Адукацыя Нумары

У Маскве выдаецца мастацкі альбом, у які ўключаны работы 50-ці лепшых мастацкіх студый свету. Які ж гонар для народнай студыі «Раніца» Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў, што выдаўцы пад эгідай Саюзнай дзяржавы прапанавалі юным мастакам з Шашкоў прыслаць свае работы для мастацкага каталога.

Як расказвае кіраўнік народнай студыі «Раніца» Святлана Калкоўская, работы дзяцей былі заўважаны на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску, у якім брала ўдзел студыя ў бягучым годзе. Падчас фестывалю Вікторыя Стонька разам з расійскімі юнымі мастакамі ўдзельнічала ў пленэры на тэрыторыі мемарыяльнага музея-сядзібы І. І. Рэпіна, а выстава работ удзельнікаў студыі «Раніца» экспанавалася на выставе «70 мірных гадоў».

Кіраўнік студыі Святлана Калкоўская таксама ўдзельнічала ў пленэры, яе мастацкая работа ўпрыгожыла потым выставу ў рэзідэнцыі саюзнай дзяржавы.

Пр



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *