Чаму я іду галасаваць

Выбары 2015 Нумары

image_pdfimage_print

Міхаіл МАЗУР, пенсіянер

– Гэта мой грамадзянскі абавязак. За каго галасаваць, раблю выбар, зыходзячы з праграмы кандыдата. За сваё свядомае жыццё  браў удзел літаральна ва ўсіх выбарах, якія праходзілі ў нашай краіне, – прэзідэнцкіх, парламенцкіх, дэпутатаў мясцовых Саветаў.

На працягу 20 гадоў я ўзначальваў раённую арганізацыю інвалідаў, а таксама раённую арганізацыю Партыі камуністаў, і заўсёды заклікаў людзей да грамадскай дзейнасці, да актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства. Мы жывём у супольнасці, сярод людзей, таму нам трэба разам вырашаць нашы праблемы. Разумею, што выбары даюць магчымасць кандыдатам шмат чаго абяцаць, нават нерэальнага, таму стараюся знайсці ў іх словах рацыянальнае зерне, здольнае сапраўды палепшыць дабрабыт людзей, і галасую за кандыдата менавіта з такой жыццесцвярджальнай праграмай.

Сяргей ЕСІС, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра

– Галасаванне, удзел у выбарах – гэта грамадзянскі доўг сумленнага чалавека. Асабіста я бяру ўдзел у галасаванні на працягу ўсёй сваёй працоўнай дзейнасці. Так склалася, што яна ў мяне непасрэдна была звязана з выбарамі. Маю на ўвазе БПСМ – Беларускі патрыятычны саюз моладзі. Ад гэтай арганізацыі мяне вылучылі грамадскім назіральнікам. Апошнія дзесяць гадоў працую ў складзе выбарчай камісіі і ўжо  другі раз, пасля апошніх парламенцкіх выбараў, – у якасці намесніка старшыні камісіі. 

Участак поўнасцю падрыхтаваны для галасавання. Запрошаны ўсе выбаршчыкі. Выбары будуць праходзіць згодна з заканадаўствам і, упэўнены, у спакойнай дружалюбнай абстаноўцы.

Гутарыла Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *