Дэвіз – бліжэй да кліента

Нумары У калектывах Стаўбцоўшчыны

image_pdfimage_print

З мэтай выканання рэзалюцыі Гамбургскага кангрэса, які прайшоў 9-га кастрычніка 1874 года, быў створаны Сусветны паштовы саюз. Штогод у гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень пошты. Сёлета – 141-я гадавіна з дня стварэння Сусветнага паштовага саюза.

– 2015 год адметны і знамянальнай датай – 20-годдзем з дня ўтварэння рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта», – нагадвае намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Марына ПЕТУХ. – Паштовая сувязь пастаянна была і застаецца ўсеагульнай і даступнай. Пошта рада абслужыць усіх кліентаў, прапанаваць ім новыя і запатрабаваныя віды паслуг незалежна ад сацыяльнага стутусу і становішча ў грамадстве. Сучасная пошта – гэта ўвогуле складаны механізм з перадавымі інфармацыйнымі і камунікацыйнымі тэхналогіямі, а работнік пошты – універсальны спецыяліст сваёй справы. У большасці выпадкаў, мяркуючы па нашай Стаўбцоўшчыне, пошту прадстаўляюць жанчыны – працавітыя, цярплівыя, добразычлівыя, вопытныя. Работнікі ўсіх нашых аддзяленняў заслугоўваюць добрых слоў, але асобныя словы ўдзячнасці і прызнання – жанчынам-паштавікам, якія працуюць у сельскай мясцовасці. На іх, паштальёнах і начальніках аддзяленняў сувязі, ляжыць адказная і складаная задача – дапамагчы быць у  цэнтры жыцця аддаленым ад горада вясковым жыхарам.

– Якія сучасныя паслугі пошты найбольш запатрабаваны жыхарамі раёна?

– Усё большую папулярнасць набываюць паслугі лінейкі «Камфорт». У гэтым годзе на гэтай лінейцы быў укаранёны сэрвіс – «Аплачаная дастаўка ў вячэрні час па горадзе Мінску». Новы сэрвіс дазваляе кліентам адпраўляць паштовыя адпраўленні, што рэгіструюцца ў перыяд з 19 да 21 гадзіны. Карыстаецца попытам паслуга «По пути». У 2015 годзе запрацаваў паштовы інтэрнэт-магазін беларускіх тавараў. У інтэрнэт-магазіне shop.belpost.by пакупкі можна рабіць у любы час, не пакідаючы дома або рабочага месца і атрымліваць заказаны тавар непасрэдна па месцы свайго знаходжання. Расце колькасць плацежна-даведачных тэрміналаў, з дапамогай якіх зручна ажыццяўляць самыя розныя плацяжы. У раёне ўстаноўлена ўжо пяць тэрміналаў – у Новым Свержані, Наваколасаве, Дзераўной, Рубяжэвічах і ў гарадскім аддзяленні сувязі.

– Марына Рамуальдаўна, на пошце праходзяць Дні падпісчыка. Гэта своеасаблівая акцыя насустрач падпісчыкам. Якія яшчэ акцыі вы праводзіце для сваіх кліентаў?

– Дні падпісчыка ў нас сталі добрай традыцыяй. Відавочна, яны актывізуюць інтарэс нашых кліентаў як да перыядычных выданняў і падпіскі на іх, так і да іншых паслуг, што аказвае пошта. Нядаўна завяршылася падпісная кампанія на чацвёрты квартал 2015 года, таму хочацца адзначыць тыя аддзяленні сувязі, дзе актыўна папрацавалі з людзьмі і аднавілі падпісныя тыражы на многія выданні. Сярод іх – аддзяленні ў Літве, Рубяжэвічах, Рочавічах, Мікалаеўшчыне.

Цяпер мы практыкуем у дні максімальнай нагрузкі правядзенне акцыі – «Бліжэй да кліента». Нашы спецыялісты навучаюць людзей самастойнаму карыстанню плацежна-даведачным тэрміналам, дапамагаюць аплачваць такім спосабам паслугі, што, адпаведна, эканоміць час кліента. Заўважана, што правядзенне падобных акцый служыць большай інфармаванасці кліентаў аб разнастайных паслугах і сэрвісах, якія прадастаўляе пошта.                    

Гутарыла Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *