Твой голас важны для Беларусі!

Выбары 2015 Нумары

image_pdfimage_print

Адзін раз у пяць гадоў кожны свядомы беларус прыходзіць на выбарчыя ўчасткі для таго, каб прагаласаваць за прэзідэнта. Кожныя мужчына і жанчына абавязаны зрабіць гэта свядома і – галоўнае! – адказна.

Любыя высокія, але бессэнсоўныя словы тут недарэчныя, таму што размова ідзе аб самым што ні на ёсць лёсавызначальным рашэнні: галасуючы, усе мы выбіраем не толькі лідара дзяржавы, але і адабраем яго праграму палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця ўсёй краіны, а значыць – і ўсяго беларускага грамадства.

Што можа быць важней гэтага гістарычнага выбару?

Свабода волевыяўлення кожнага грамадзяніна краіны свята абараняецца ўсёй рэсурснай магутнасцю дзяржавы, ніхто не мае права прымусіць грамадзяніна не выканаць свой канстытуцыйны абавязак, ніхто не мае права прымусіць каго б там ні было галасаваць «па ўказцы». Гэта і ёсць сапраўдная, а не дэкларатыўная дэмакратыя.

Дзяржава гарантуе права кожнаму на свой выбар!

Якімі ж вартымі жалю, а не пераканаўчымі гучаць адыёзныя заклікі некаторых «палітыкаў», якія заклікаюць у дзень выбараў паехаць да цешчы на бліны ці адправіцца на рыбалку.

І гэта раяць людзі, якія заяўляюць пра сябе як пра змагароў за дэмакратыю і захаванне асноўных правоў чалавека. Якая злосная і недарэчная карыкатура на выбарчае права грамадзян, якіх «палітыкі», што пацярпелі банкруцтва, падбухторваюць да невыканання свайго канстытуцыйнага абавязку. Як можна ўпасці так нізка, каб высмейваць і растоптваць права людзей на выбар свайго шляху, на выбар будучыні для Беларусі, права на ўсвядомлены выбар для будучага сваіх дзяцей і ўсяго грамадства ў цэлым.

Мы гаворым іншае: суайчыннікі, грамадзяне, нікому не аддавайце сваіх правоў, не слухайце цынічных дудачнікаў, галасуйце за тых кандыдатаў, да якіх у вас ляжыць душа, хто даказаў сваё права балаціравацца ў прэзідэнты, чые праграмы, ідэі і думкі блізкія вам.

Памятайце: без вашага голасу выбары будуць непаўнацэннымі. Ваш голас патрэбны Беларусі.

«СБ»

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *