Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка атрымаў пераканаўчую перамогу на выбарах Прэзідэнта Беларусі

Выбары 2015 Нумары

image_pdfimage_print

На выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, паводле папярэдніх даных, 83,49 працэнта галасоў, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42 працэнта. Сяргей Гайдукевіч набраў – 3,32 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч – 1,67 працэнта.

Канчатковыя даныя будуць агучаны пасля таго, як абласныя выбаркамы і выбаркам горада Мінска падпішуць падагульняючыя пратаколы аб галасах за кожнага кандыдата.

Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах склала 86,75 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі.

БелТА

 

ВЫБАРЫ ПРАЙШЛІ ЗГОДНА З КАНСТЫТУЦЫЯЙ І ЗАКАНАДАЎСТВАМ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на выбарчым участку нумар 1.

Кіраўнік дзяржавы ў ходзе галасавання пагутарыў з міжнароднымі і беларускімі наглядальнікамі, а таксама з выбаршчыкамі, якія ў гэты час прысутнічалі на ўчастку.

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні прадстаўнікоў айчынных і замежных сродкаў масавай інфармацыі, якія датычыліся не толькі арганізацыі выбарчага працэсу і ходу выбараў, але і іншых палітычных, а таксама знешнепалітычных тэм.

Пытанні датычылі ацэнкі міжнародных наглядальнікаў, якія ў вялікай колькасці прысутнічаюць на выбарах, ходу выбарчай кампаніі. «Можа, вы і ведаеце міжнародныя стандарты, я асабіста іх не ведаю, хацелася б, каб вы мяне азнаёмілі з тымі стандартамі, якім мы павінны адпавядаць. Бяру ў двукоссе, гэта рытарычнае пытанне, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. – Самае галоўнае, я гэта ўжо не аднойчы падкрэсліваў, мы праводзім нашы выбары згодна з Канстытуцыяй і заканадаўствам нашай краіны. У нас ёсць законы, Канстытуцыя. Яны прайшлі адпаведную ацэнку. Мы былі за гэта. Але Канстытуцыя і нашы законы прызнаны ва ўсім свеце».

На Захадзе пераканаліся ў шкодзе санкцый супраць Беларусі. Аб гэтым 11 кастрычніка заявіў журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пракаменціраваў весткі аб магчымай адмене санкцый супраць Беларусі: «Яны пераканаліся, што санкцыі — гэта на шкоду, і ўбачылі, што Беларусь – прыстойная дзяржава».

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ва ўстанаўленні хуткага міру ва Украіне. Аб гэтым  ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Нават Пётр Парашэнка нядаўна прызнаў, што гэты мір у Данбасе, які выбудаваны і прапісаны тут, у Беларусі, стаў перамір’ем. Гэта значыць, нават Прэзідэнт Украіны, які выступаў радыкальна (я яго не асуджаю за гэта, ён Прэзідэнт – яму відаць), ужо загаварыў аб тым, што настала перамір’е. Значыць, хутка будзе мір. Я ў гэтым перакананы», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў выпадку яго перамогі на выбарах Беларусь не проста застанецца, як цяпер, дружалюбнай Расіі краінай. «Гэта братэрская і самая блізкая нам краіна. І ў гэтым вы можаце не сумнявацца! Вось гэта я кажу пры заходніх журналістах, каб у расійскіх сродках масавай інфармацыі больш не круцілі і не вярцелі, што мы тут кудысьці паварочваемся і гэтак далей», – падкрэсліў Прэзідэнт. Ён дадаў, што яму зразумелы прычыны такіх публікацый. «У Расіі ёсць нейкія сілы, яны здаўна мне знаёмы, яны сваю пазіцыю не мяняюць, якія хацелі б сапсаваць нашы адносіны, Беларусі і Расіі. Гэта ў іх не атрымлівалася і не атрымаецца. Мы не проста будзем з вамі дружалюбнай краінай», – сказаў беларускі лідар, звяртаючыся да прадстаўнікоў расійскіх сродкаў масавай інфармацыі.

«Мы родныя народы і родныя краіны, і гэтай пазіцыі мы будзем прытрымлівацца заўсёды, вядома ж, маючы сваю пазіцыю», – падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Мы хочам мірнага жыцця. Расія для нас заўсёды была і эканамічна, і палітычна не толькі нейкім сябрам. Гэта родныя нашы браты, падабаецца гэта камусьці ці не», – падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *