Бюлетэнь – у празрыстую скрыню

Выбары 2015 Нумары

image_pdfimage_print

З раніцы 11-га кастрычніка, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, новасвяржане ішлі на свой выбарчы ўчастак цэлымі сем’ямі, разам з дзецьмі.

Першымі сустракалі выбаршчыкаў у сельскім Савеце, дзе размясціўся выбарчы ўчастак № 17, галасістыя артысты Навасвержанскага цэнтральнага Дома культуры. Дарэчы,  у гэты дзень і іх таксама віншавалі – з прафесійным святам работнікаў культуры. Для жыхароў Новага Свержаня мясцовыя артысты падрыхтавалі канцэрт, які сабраў жадаючых у Доме культуры ў 16 гадзін.

Галасаванне ішло актыўна, у спакойнай і дружалюбнай абстаноўцы. Людзі дзяліліся ўсмешкамі і абменьваліся сваімі лепшымі пажаданнямі. Бюлетэні апускалі ў празрыстую скрыню.

– На нашым участку 1535 выбаршчыкаў, 33 працэнты з іх прагаласавалі датэрмінова, – тлумачыць старшыня камісіі Аксана Мачульская. – У нас 21 выбаршчык галасуе ўпершыню.

На ўчастку аформлены Куток выбаршчыка, дзе ў тым ліку прадстаўлена інфармацыя пра кожнага з чатырох кандыдатаў. Прадстаўлена яна і ў абедзвюх выбарчых кабінах. Пад рукой у старшыні выбарчай камісіі – Выбарчы кодэкс, з дапамогай якога можна зняць любое ўзнікшае пытанне.

– Два экіпажы з ліку членаў выбарчай камісіі адправіліся па заяўках на надомнае галасаванне. Такіх заявак паступіла 110. Усе яны пераважна ад нямоглых людзей, інвалідаў, – адзначае сакратар камісіі Алена Тапеха і ўдакладняе, што заяўнікі ўказалі і канкрэтны час, калі да іх зручней прыехаць.

Голас кожнага выбаршчыка – гэта ўклад у будучыню нашай краіны.                     

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *