У Беларусі за апошнюю пяцігодку вялікія сродкі ўкладзены ў ахову здароўя

Нумары Соцыум

image_pdfimage_print

У Беларусі за апошнюю пяцігодку ў ахову здароўя ўкладзены вялікія сродкі. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка падчас сустрэчы з удзельнікамі навукова-практычнай канферэнцыі «Новыя тэхналогіі ў медыцыне», якая прайшла ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.

Кіраўнік дзяржавы патрабуе эфектыўнай аддачы ад укладзеных у галіну грошай. Ён нагадаў, што на дзяржаўным узроўні былі прыняты сур’ёзныя меры для паляпшэння якасці работы медыцынскіх устаноў, пачынаючы ад сельскіх ФАПаў, участковых, раённых бальніц да рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў. Створаны самыя сучасныя аперацыйныя і рэанімацыйныя аддзяленні ў бальніцах, усе неабходныя ўмовы для дзейнасці рэспубліканскіх НПЦ.

Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў, што плануецца сур’ёзна праінспектаваць работу медыцынскіх устаноў, каб у цэлым праверыць узровень медыцынскай дапамогі, што аказваецца. Гэта датычыцца як рэспубліканскіх цэнтраў, так і многіх раённых, участковых бальніц, ФАПаў.

У верасні Прэзідэнт Беларусі з трыбуны Генасамблеі ААН гаварыў аб дасягненнях беларускіх медыкаў, у тым ліку адносна скарачэння дзіцячай і мацярынскай смяротнасці. Па многіх паказчыках беларуская ахова здароўя знаходзіцца на перадавых пазіцыях. Можна сказаць, што ахова здароўя мае і палітычны складнік, паколькі замежныя бізнесмены, бачачы дасягненні Беларусі, пачынаюць ісці сюды са сваімі інвестыцыямі і бізнесам.

Беларусь з адкрыццём Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі ўступае ў век індывідуальнай медыцыны. Аб гэтым 7 кастрычніка ішла размова на адкрыцці ПЭТ-цэнтра ў Рэспубліканскім цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што рост анкалагічных захворванняў адзначаецца ва ўсіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі. У сувязі з гэтым Прэзідэнт пацікавіўся, наколькі цэнтр, які адкрыўся, дасць магчымасць вырашаць праблему на належным узроўні, ці дастаткова гэтага ПЭТ-цэнтра краіне. «На бліжэйшыя 10 гадоў ПЭТ-цэнтр закрые праблему», – сказаў дырэктар РНПЦ анкалогіі Алег Суконка, удакладніўшы, што размова ідзе не толькі пра Беларусь, але і прыгранічныя вобласці суседніх краін.

Абсталяванне цэнтра дае магчымасць праводзіць раннюю дыягностыку анкалагічных, неўралагічных і кардыялагічных захворванняў, назначаць дакладную схему лячэння, выбіраючы для кожнага пацыента лякарства, якое падыходзіць яму найлепш. Такім чынам Беларусь у ліку першых уступае ў век індывідуальнай, персаніфікаванай медыцыны.

Вырашэнне дэмаграфічнай праблемы застаецца прыярытэтам для Беларусі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з удзельнікамі навукова-практычнай канферэнцыі «Новыя тэхналогіі ў медыцыне».

У беларускай медыцыне своечасова вызначылі асноўныя напрамкі работы і пачалі рабіць сур’ёзныя дзеянні для зніжэння анказахваральнасці, смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. Як адзначыў Прэзідэнт, галоўная задача – вырашыць дэмаграфічную праблему, каб узровень смяротнасці быў значна перакрыты за кошт нараджальнасці. Дынаміка ў гэтым напрамку вельмі добрая.

«Ахове здароўя мы ўдзяляем асаблівую ўвагу, так і будзе ў далейшым, таму што гэта жыцці людзей», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. У прыярытэце застаецца таксама адукацыя.

БелТА

 

***

ДА TALON.BY ПАДКЛЮЧЫЛАСЯ ЦРБ

Паліклініка ЦРБ г. Стоўбцы падключылася да сэрвісу «ТАЛОН.БАЙ». Цяпер заказаць талон да ўрача можна ўсюды, дзе ёсць інтэрнэт: дома, на працы, у дарозе і г. д.

На старонцы паліклінікі вы атрымаеце даведачную інфармацыю аб установе, зможаце выбраць і заказаць талон на любы час. Заказаныя талоны можна праглядаць, адмяняць ці раздрукоўваць прама з сайта.

Заказаць талон можна да ўчастковага тэрапеўта, хірурга, аталарынголага, афтальмолага, эндакрынолага. Таксама на сайце вы можаце азнаёміцца з раскладам работы ўрачоў і даведацца, ці ёсць свабодныя талоны.

Электронны адрас ЦРБ: «Talon.by паліклініка ЦРБ г. Стоўбцы».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *